Пракуратура РБ адмовілася ад правядзення прэс-канферэнцыі пра ход расследавання крымінальнай справы па факце забойства Веранікі Чаркасавай

2005 2005-04-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20-га красавіка ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" атрымала з Пракуратуры РБ афіцыйны адказ на свой зварот аб правядзенні прэс-канферэнцыі пра ход расследавання крымінальнай справы па факце забойства Веранікі Чаркасавай.
Начальнік аддзелу па наглядзе за расьсьледваньне крымінальных справаў у органах пракуратуры І. Зуй, подпіс якога стаіць пад адказам, лічыць, што “задаволіць зварот не ўяўляецца магчымым”.
“У цяперашні час па крымінальнай справе праводзяцца актыўныя сьледчыя і аператыўныя мерапрыемствы, накіраваныя на раскрыцьцё злачынства і выяўленьне асобаў, якія яго зьдзейсьнілі . Прадстаўленьне дадатковых матэрыялаў можа перашкодзіць расьсьледванью”, -- гаворыцца ў адмове Пракуратуры РБ.
І. Зуй таксама ўказвае, што прэс-цэнтрам рэспубліканскай пракуратуры сумесна з Першым нацыянальным тэлеканалам быў падрыхтаваны падрабязны рэпартаж па дадзенай справе (эфір – 11.03.2005).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international