На канцэрт 27 красавіка "Крамы" ў сумнавядомым "Рэактары" накладзена табу — пасьля папярэдняй згоды, арганізатарам імпрэзы было адмоўлена ў яе правядзеньні

2005 2005-04-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Упраўленьне культуры Менгарвыканкаму не выдала арганізатарам гастрольнае пасьведчаньне без тлумачэньня прычынаў. Загадчык аддзелу па справах мастацтва гэтага ўпраўленьня Ўладзімер Хамянкоў кажа, што ніякіх заяў у яго аддзел не падавалі: "У нашым справаводстве няма ніякіх папер, датычных гэтага мерапрыемства".
Дырэктар "Крамы" Павал Кашырын асабіста меў размову з Хамянковым: "Ён сказаў, што мае прычыны, каб адмовіць нам у правядзеньні канцэрту. Праўда, не назваў якія". "Для мяне гэта не зьявілася нечаканасьцю. Маральна да такой хады падзеяў я быў падрыхтаваны", — так пракамэнтаваў навіну Ігар Варашкевіч.
Дырэктар групы Павал Кашырын кажа, што адбылася даволі дзіўная рэч, паколькі ён неаднаразова ўзгадняў пытаньне правядзеньня канцэрту з кіраўніцтвам клюбу. Але засьцерагчыся не атрымалася: "Мы, быццам бы, паразумеліся з "Рэактарам", ужо рэкляма ў мэтро зьявілася…", — з роспаччу кажа П.Кашырын.
Удзельнікі "Крамы" знаходзяцца зараз у тым жа стане, што і музыкі з "Нэйра Дзюбелю" два тыдні таму. Ігар Варашкевіч з жалем жартуе: "Можа назвацца "Хронікамі доктара Вараша?". Варыянт з правядзеньнем канцэрту пад іншай назвай таксама разглядаўся. Была нават ідэя вернуць часова ранейшую назву групы — "Рокіс", аднак ужо кіраўніцтва клюбу не пайшло на гэта. "І я іх выдатна разумею — рызыкаваць ім у такіх умовах не выпадае", — кажа П.Кашырын.
Хадзілі чуткі, што канцэрт 27-га будзе разьвітальным для "Крамы". Як высьветлілася, Варашкевіч плянаваў разьвітацца са старой праграмай і абвесьціць новы этап у жыцьці групы.
Сяргей БУДКІН, Тузін гітоў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international