viasna on patreon

«Ці пойдзе апазіцыя на байкот выбараў, калі ўлада і надалей будзе парушаць яе правы?»

2008 2008-08-08T15:32:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На гэтае пытанне адказваюць самі палітыкі.

Сяргей КАЛЯКIН, 1-ы сакратар ЦК Партыi камунiстаў Беларускай:

— Апазiцыя выканае ўсё, што выкладзена ў нашай афiцыйна агучанай пазiцыi. А загадзя даваць адказ на тое, што будзе на фінішы выбараў, я не буду.

Лявон БАРШЧЭЎСКI, старшыня Партыi БНФ:

— Я думаю, што безумоўна. Ёсць тыя кропкi, ёсць той час, калi для гэтага набярэцца дастаткова фактаў i аргументаў. Пераканаўчых не толькi для нас самiх, але i для людзей. Бо, па вялiкім рахунку, у значнай часткі электарату пакуль няма настрою байкатаваць выбары. Таму для шырокамаштабнага байкоту трэба набраць вельмi моцныя аргументы. Яе усё будзе — канчаткова пакажа час.

Аляксандр ДАБРАВОЛЬСКI, член Палiтсавета Аб'яднанай грамадзянскай партыi:

— Можа, і пойдзе апазіцыя на байкот, калi будзе абсалютна вiдавочна, што ўлады наогул не пакiдаюць нiякай магчымасцi для работы з людзьмi. Iншая справа, што гэта павiнна быць усеагульнае рашэнне, якое павiнна прымацца кiраўнiцтвам Аб'яднаных дэмакратычных сiл. Таму такое рашэнне трэба абмяркоўваць i прымаць разам.

Сяргей СКРАБЕЦ, намеснiк старшынi Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады:

— Па-першае, на мой погляд, правы як парушалiся, так i будуць парушацца далей. I чым далей у лес, тым больш будзе наламана дроў. Па-другое, пачатак збору подпiсаў паказаў, што многія людзi проста не хочуць удзельнічаць у выбарах. Яны не вераць нiкому, не задаволены павышэннем цэн, адносiнамi чыноўнiкаў, карупцыяй… Поўная апатыя! Кажуць, што на выбары iсцi не мае сэнсу, бо праўды ўсё роўна не даб'ешся. А што датычыцца апазiцыi… Натуральна, пэўны сэнс у байкатаваннi выбараў ёсць. I, на мой погляд, большая частка апазiцыйных кандыдатаў усё ж такi здымецца, паколькі выбары ўсё больш і больш ператвараюцца ў фарс.

Андрэй КЛIМАЎ, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусi 13-га склiкання:

— Я думаю, што сёння апазiцыя дзейнiчае ў адпаведнасці са стратэгiяй, якая выпрацавана Еўрасаюзам у адносiнах да працэсу дэмакратызацыi Беларусi. Калi на гэтым этапе Еўрасаюз палiчыць бесперспектыўным удзел у парламенцкiх выбарах, то апазiцыя, напэўна, так i паступiць. Але калi Еўрасаюз даб'ецца, каб на выбарах былi створаны прыстойныя ўмовы (хоць часу, на мой погляд, на гэта ўжо не засталося), то апазiцыi трэба будзе ўключацца ў агульную стратэгiю. Ад гэтага асноўнага фактару i будзе залежаць удзел апазiцыi ў выбарах. Хоць мне, як дэпутату Вярхоўнага Савета 13-га склiкання, вiдавочна, што сёння парламент нiякiм чынам не ўплывае на палiтычную сiтуацыю ў краiне, паколькi практычна выключаны з працэсу норматворчасцi. Гэта ўсё ў руках выканаўчай улады. Таму, нават калi ў парламенце i будзе апазiцыя, яна там надвор'я не зробiць.

Барыс ГАРЭЦКI, маладзёжны актывiст:

— Я мяркую, што здымацца з выбараў нельга нi ў якiм разе, бо выбары, якiя б яны нi былi, — гэта працэс уздзеяння на грамадства. I калi адсачыць апошнiя падзеi, то найбольшыя ўсплёскi грамадскай актыўнасцi людзей адбывалiся менавiта падчас нейкiх выбарчых кампанiй. I менавiта ў гэты час найбольш яскрава праяўляецца супрацьстаянне памiж праўдай i няпраўдай. Таму, безумоўна, у выбарах трэба ўдзельнiчаць. Народ павiнен бачыць, якi ў нас "дэмакратычны" рэжым.

Мiкола ЛЯШЧУН, прэтэндэнт на рэгiстрацыю кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi па Лагойскай выбарчай акрузе №67:

— Такое магчыма, але, наколькi я адчуваю сiтуацыю, зараз з гэтай нагоды погляды разыходзяцца. Што датычыцца маёй асабiстай думкi, то байкот — не самае лепшае, што можа быць. Гэта атрымлiваецца ўжо як абыякавасць, страх перад уладай… I патуранне таму, што робiцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства