"Article 19" даслаў адкрыты ліст кіраўніку беларускай дзяржавы А. Лукашэнку, у якім выказаў глыбокую занепакоенасць у сувязі з пагаршэннем становішча са свабодай выказвання ў Беларусі

2005 2005-04-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18-га красавіка Сусветная кампанія за свабоду слова "Article 19" даслала адкрыты ліст кіраўніку беларускай дзяржавы А. Лукашэнку, у якім выказала глыбокую занепакоенасць у сувязі з пагаршэннем становішча са свабодай выказвання ў Беларусі. Асаблівую занепакоенасць арганізацыі выклікаюць: безвыніковасць следчых дзеянняў па справе аб забойстве журналісткі Веранікі Чаркасавай; закрытасць абмеркавання новага законапраекту аб СМІ; стварэнне перашкодаў прафесійнай дзейнасці некаторых журналістаў і г.д.

Арганізацыя патрабуе ад беларускіх уладаў прывесці нацыянальнае заканадаўства і яго прымяненне ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі свабоды выказвання. У прыватнасці, "Article 19" патрабуе:

- спыніць уціск сродкаў масавай інфармацыі і паспрыяць стварэнню сапраўднай грамадскай службы тэле-радыёвяшчання і агульнанацыянальных недзяржаўных тэле-радыёвяшчальных арганізацыяў;

- прыняць новы закон аб СМІ, папярэдне абмеркаваўшы яго з удзелам усіх зацікаўленых бакоў;

- тэрмінова правесці ўсебаковае і незалежнае расследаванне забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай;

- неадкладна спыніць адвольныя затрыманні журналістаў, якія выконваюць сваю працу;

- скасаваць нормы заканадаўства, якія прадугледжваюць турэмнае зняволенне за дэфамацыю і абразу гонару і годнасці. Крымінальная адказнасць за дэфамацыю павінна быць скасаваная і замененая грамадзянска-прававой адказнасцю;

- кіравацца рэкамендацыямі, зробленымі прадстаўніком АБСЕ па свабодзе СМІ і спецыяльным дакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, выкладзенымі ў іх справаздачах у сакавіку 2005 г.
У сваю чаргу, "Article 19" прапануе дапамогу ў справе выканання вышэйзгаданых рэкамендацый. (БАЖ)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international