Светлагорск: Назіральнік не зарэгістраваны з-за выпраўленай лічбы

2008 2008-08-08T12:42:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намеснік старшыні Светлагорскай акруговай выбарчай камісіі Уладзімір Кукар не прыняў заяву ад 33 грамадзян аб накіраванні назіральніка ў гэтую камісію. Прычынай сталася тое, што ў дакуменце была выпраўлена адна лічба.

 

З заявай у камісію 7 жніўня з’явіўся мясцовы жыхар Вадзім Болбас, якога грамадзяне накіравалі туды назіральнікам.

“Калі пісалі заяву, то ў нумары акруговай камісіі замест «46» памылкова напісалі «48» – распавядае В. Болбас. – Раней гэтая камісія мела нумар 48. Затым памылку заўважылі і выправілі яе. З-за гэтай выпраўленай лічбы Ул. Кукар і не прыняў заяву. Ён патлумачыў гэта так: калі грамадзяне падпісвалі заяву, то нібыта маглі лічыць, што накіроўваюць назіральніка ў акруговую камісію № 48.»

В. Болбас з’яўляецца сябрам Партыі БНФ. «На мой погляд, сапраўднай прычынай было тое, што для кіраўніцтва камісіі непажаданая прысутнасць дэмакратычнага назіральніка. Але думаю, што праз дзень-два грамадзяне падпішуць новую заяву» – гаворыць ён.

Ул. Кукар з'яўляецца начальнікам арганізацыйна-кадравага аддзелу выканаўчага камітэту Светлагорскага раёна (Гомельская вобласць).

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international