Брэст: Такія сябры акруговых камісіяў патрэбныя ўладам

Тэгі: выбары-2008

Праваабаронца Уладзімір Малей звярнуўся ў ЦВК, Берасцейскі аблвыканкам і прэзідыум абласного Савета дэпутатаў з заявамі, у якіх патрабаваў выключэння са складу Мухавецкай акруговай выбарчай камісіі № 4 яе сябра Аляксандра Францэвіча. Прычына? Той на мінулых парламенцкіх выбарах не дапусціў да канчатковага падліку бюлетэняў і выніковых пратаколаў сябру камісіі У.Карпінчыка, на якога ўсклаў гэтыя абавязкі сакратар камісіі.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў сваім лісце (№ 01-09/М-38) адказала, што “патрабаванне не заснавана на нормах выбарчага заканадаўства” і спаслалася на артыкулы 36, 68 і 76 Выбарчага кодэксу РБ, якія на думку спадара У.Малея, не маюць дачынення на дадзенага выпадка. 

У сваю чаргу намеснік старшыні Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Цупрык адказаў (04-13/22/1): “Вашы адносіны да сябра камісіі Францэвіча А.У. носяць суб'ектыўны характар і не з'яўляюцца нагодай для выключэння яго са складу камісіі”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international