viasna on patreon

Брэст: актыўная “справаздачнасць” дэпутата Вялічкі

2008 2008-08-08T12:29:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зарэгістраваўшы сваю ініцыятыўную групу, дзеючы дэпутат Алег Вялічка заявіў пра свой намер зноў заняць дэпутацкае месца. Былы галоўны ўрач Берасцейскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі, старшыня камісіі па ахове здароўя Палаты прадстаўнікоў Алег Вялічка актывізаваў сваю “справаздачнасць перад выбаршчыкамі”.

 

Так, на працягу чэрвеня-ліпеня ў рэспубліканскай газеце “Звязда” і рэгіянальнай газеце “Вячэрні Брэст” неаднаразова з’яўляліся артыкулы пра ягоную працу і дасягненні ў якасці дэпутата. Калі ўлічваць, што зараз спадар Вялічка з’яўляецца прэтэндэнтам у кандыдаты Палаты прадстаўнікоў новага склікання, то нічым іншым, як замаскіраванай агітацый такое “інфармаванне выбаршчыкаў” не можа ўспрымацца.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 


 


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства