На Акрэсьціна - трое маладзёнаў

2008 2008-08-08T09:43:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна знаходзяцца лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Зьміцер Дашкевіч і ягоны намесьнік Артур Фінькевіч, а таксама актывіст “Эўрапейскай Беларусі” Павал Кур’яновіч.


Нагадаем учора, супрацоўнікі міліцыі Маскоўскага РУУС Менску затрымалі 7 актывістаў дэмакратычнага руху, пераважаная большасьць якіх,-- сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. Супрацоўнікі міліцыі ўламаліся ў кватэру, дзе былі маладафронтаўцы, выбіўшы двое дзьвярэй, і патлумачылі, што ў іх ёсьць інфармацыя, што ў гэтай кватэры знаходзіцца труп.

Трупа не знайшлі, але яны затрымалі тых, хто быў у кватэры, і адвезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёну Менску. Сярод затрыманых – трое непаўнагадовых, а таксама лідэр Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч, ягоны намесьнік Артур Фінькевіч, актывісты Кася Галіцкая і Павал Кур’яновіч.

У выніку Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч зьмешчаныя ў турму, каб адбываць пакараньне, якое ім вынесьлі яшчэ тры месяцы таму за ўдзел у акцыі 1 траўня. Па якім артыкуле склалі пратакол на Паўла Кур’яновіча пакуль невядома. Павел Кур’яновіч выпадкова апынуўся ў офісе “Маладога Фронту” і трапіў у міліцыю разам з іншымі.


Паўла Кур’яновіча будуць судзіць сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international