Па справе лістоў РНА ў Віцебску пачаліся допыты журналістаў

2008 2008-08-07T17:59:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння, 7 жніўня, да следчага КДБ была выкліканай незалежная журналістка Алёна Сцяпанава. Яе дапыталі ў якасці сведкі па так званай справе лістоў з пагрозамі ад імя незарэгістраванай арганізацыі Рускае нацыянальнае адзінства. Следчага цікавіла, дзе і пры якіх абставінах журналістка бачыла гэтыя лісты, а таксама, якія яна ведае праваабарончыя арганізацыі. Падрабязнасцяў допыту Алёна Сцяпанава не распавяла, бо гэта тычыцца тайны следства.

Лісты з пагрозамі ад РНА атрымлівалі на працягу апошніх год некаторыя віцебскія актывісты дэмакратычнага руху, сябры КХП-БНФ, рэдакцыя газэты “Віцебскі кур’ер М” і беларускамоўны тэатар “Лялька”.

Патрабаванні ў асноўным былі антынацыянальнага і антысэміцкага зместу, а таксама тычыліся ўжывання беларускай мовы. Актывістам пагражалі расправай за іхную грамадзкую дзейнасць. У сябра КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава збілі сына, а ў аднаго са старэйшых віцебскіх апазыцыянэраў Барыса Хамайды – брата. Абодва лічуць, што, хутчэй за ўсё, каб запалохаць актывістаў, гэта зрабілі чальцы РНА.

Справу доўга не распачыналі: у афіцыйных адказах з ворганаў пракуратуры і КДБ спасылаліся на тое, што, маўляў, у Беларусі гэткая арганізацыя незарэгістраваная, таму і ня можа існаваць. Нарэшце намаганнямі правааабаронцаў крымінальную справу распачалі. Але пасля допытаў пацярпелых і правядзення ператрусу ў кватэры праваабаронцы Леаніда Свеціка, галоўным падазроным зрабілі апошняга.

Алёна Сцяпанава не адзіная з журналістаў, якіх выклікаюць на допыт па гэтай справе. Па тэлефоне запрашэнне наведаць Упраўленне КДБ атрымаў і незалежны журналіст Вадзім Баршчэўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international