Афіцыйнае адкрыцьцё Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту (ЕГУ), зачыненага летась беларускімі ўладамі, прызначанае на 9 чэрвеня ў Літве

2005 2005-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Літвы Антанас Валёніс пасьля нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў Эўрапейскага Зьвязу ў Люксэмбургу, што адбылася напрыканцы мінулага тыдню.

У паведамленьні Міністэрства замежных справаў Літвы адзначаецца, што Антанас Валёніс заявіў пра “тэндэнцыі ў Беларусі, якія выклікаюць занепакоенасьць”.

Паводле міністра, у Эўразьвязе ў дачыненьні да Беларусі дамінуе палітыка, арыентаваная на канкрэтныя вынікі. Антанас Валёніс падкрэсьліў важную ролю Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў памкненьнях Літвы “як мага шырэй перадаваць агульныя эўрапейскія каштоўнасьці акадэмічнай супольнасьці суседняй краіны”. Упершыню названая дакладная дата афіцыйнага адкрыцьця ЭГУ ў Вільні – 9 чэрвеня. Літоўскі урад шукае адпаведнае памяшканьне, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international