Некаторыя дэмакраты адмаўляюцца ад удзелу ў выбарах

2008 2008-07-31T13:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Грамадскiя актывiсты на Магiлёўшчыне, што балатуюцца не ўпершыню, актыўна рыхтавалiся да выбараў на працягу некалькiх гадоў, арыентуючыся пры гэтым на старыя мапы. Цяпер некаторыя з iх вымушаны змянiць свае планы.

Па словах кiраўнiка выбарчага штаба АДС Магiлёўскай вобласцi Юрыя Новiкава, частка мясцовых дэмакратаў адмовiлася ад удзелу ў выбарах: "Кожныя выбары гэтыя акругi значна змяняюцца. Чаму так адбываецца — гэта не вядома, нiякай логiцы гэта не паддаецца, таму што колькасць насельнiцтва ў нас у вобласцi значна не мяняецца, нейкiх дэмаграфiчных змяненняў не адбываецца. Але, дзе больш важкiя, дзе менш, але змены адбылiся ў кожнай акрузе. I нават у самiм горадзе Магiлёве. Некаторыя людзi проста знялi свае кандыдатуры цi перайшлi на iншыя акругi".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international