Астравец: у дачыненні да прэтэндэнта ў кандыдаты Івана Крука ўзбуджаная грамадзянская справа

2008 2008-08-07T12:59:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

У дачыненні  да Івана Крука, прэтэндэнта ў  кандыдаты па Іўеўскай выбарчай акрузе, узбуджана  грамадзянская справа па зыску Астравецкага РУП ЖКГ аб  абароне дзелавой рэпутацыі. 5 жніўня ён атрымаў  позву з Смаргонскага  суду аб тым, што 12 жніўня  ў названым судзе  будзе слухацца   справа  ў папярэднім судовым  паседжанні. 

Грамадзянскі зыск - менавіта такі спосаб абралі астравецкія камунальшчыкі ў дачыненні да Івана Крука, які ў пачатку года накіраваў скаргу на дзеянні РУП ЖКГ, што спаганяў грашовыя сродкі з жыхароў, якія выкарыстоўваліся на невядомыя патрэбы. Скарга была таксама падпісаная групай грамадзян з 50  чалавек. Пасля гэтай скаргі былі і яшчэ некалькі.

З адказу,  атрыманага І. Круком ад першага намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага  кантролю па Гарадзенскай вобласці  У.Г. Бірукова ад 17.06.2008 года, вынікае, што матэрыял праведзенай праверкі быў накіраваны ў пракуратуру  Астравецкага раёна, аднак аб выніку заяўніку дагэтуль не паведамілі. Гэтак жа І. Круку невядомыя вынікі разгляду  прадпісанняў,  зробленых  РУП ЖКГ   Камітэтам дзяржкантролю па Гарадзенскай вобласці, аб чым ідзе прамова  ў адказе выконваючага абвякі начальніка ўпраўлення Гарадзенскага аблвыканкама  І.У. Шмакава ад 24 чэрвеня 2008 года.

Прэтэндэнт у кандыдаты падрыхтаваў хадайніцтва аб адтэрміноўцы  слухання справы да 1 верасня 2008 года, каб азнаёміцца з матэрыяламі справы .

Да таго ж Іван Крук разам са сваёй ініцыятыўнай групай зараз заняты зборам подпісаў за вылучэнне ў якасці кандыдата, а судовы разгляд адніме значную колькасць часу і сіл.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international