Акцыя пратэсту ваўкавыскіх галадоўнікаў спыненая

2005 2005-04-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 красавіка закончылася акцыя пратэсту ваўкавыскіх галадоўнікаў — прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які распачаў яе 31 дзень таму, а таксама кіроўцаў ды іхніх прыхільнікаў. Улады ня цалкам задаволілі патрабаваньні ўдзельнікаў акцыі, аднак яны лічаць, што перамаглі, паколькі ў рэйс цяпер могуць выехаць аўтамабілі фірмы “Ніка-транс”, што былі спыненыя больш чым на тры месяцы.

Пакуль застаецца правамоцным штраф фірме “Ніка-транс”— больш за 440 мільёнаў рублёў — за парушэньне парадку разьлікаў і прыёму наяўных грашовых сродкаў. Гэты штраф узаконены рашэньнем Вышэйшага гаспадарчага суду. Апроч гэтага, міністэрства падаткаў і збораў пастанавіла, што фірма не заплаціла падаткі за грошы, якія кіроўцы “Ніка-транс”, якіх наймае Аўтуховіч для працы на сваіх таксоўках, атрымалі ад пасажыраў і здалі прадпрымальніку цягам 2003-2004 гадоў. Гэты падатак разам са штрафам і пеняй складае больш за 1 мільярд і 813 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international