Салігорск: адміністратыўны рэсурс пры зборы подпісаў за Яўгенія Абаленскага

2008 2008-08-07T11:00:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбаршчык Таццяна Маголіна паведаміла назіральніку ад БХК Мікалаю Лазарэвічу, што на прадпрыемстве трэста "Шахтаспецбуд", дзе яна працуе, начальнікам адміністратыўна-бытавога корпуса было дадзена ўказанне ўсім работнікам трэста прынесці на працу пашпарты для ўнясення пашпартных дадзеных у падпісны ліст па зборы подпісаў за Яўгенія Абаленскага.  Намеснік начальніка ўчастку пад’ёму №24-РУП ВА "Беларуськалій", цяперашні дэпутат аблсавета Я. Абаленскі зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу па вылучэнні яго кандыдатам па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе  №75.

 

Рабочы ўчастку ЦЭЦ на 4-РУ РУП ВА "Беларуськалій" Аляксандр Бойка паведаміў, што падчас працоўнай змены начальнікам участку збіраліся подпісы ў падтрымку гэтага жа прэтэндэнта ў кандыдаты.

Подпісы за Яўгенія Абаленскага ў працоўны час збіраліся таксама ў дзіцячым садку №31, пра што паведаміла назіральніку супрацоўніца гэтай дзіцячай установы Наталля Пратасеня.

У працоўны час за гэтага вывучэнца збіраліся подпісы і ў іншых дзіцячых садах ВА "Беларуськалій", а таксама на вытворчых участках 4-РУ.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international