Магілёў: за дзеючую дэпутатку подпісы збіраюць без запатрабавання пашпартоў

2008 2008-08-07T10:55:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Збор подпісаў па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты па Горацкай выбарчай акрузе № 81, дзеючай дэпутаткі Таццяны Асмалоўскай вядзецца з парушэннямі выбарчага заканадаўства.

Супрацоўнікі райвыканкаму паведамілі, што іх подпісы збіралі проста на працоўных месцах, не правяраючы пашпарты. 

Жыхары дома па вул.Сурганава, 6 распавялі, што да іх у кватэру прыходзілі настаўніцы з суседняй школы № 1 і прапанавалі падпісацца за сп. Асмалоўскую, пры гэтым пашпартоў у гэтых людзей зборшчыцы подпісаў не запатрабавалі, а якія дадзеныя былі прастаўленыя ў падпісным аркушы-- яны ня ведаюць. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international