Берасцейская вобласць: партыйцаў працягваюць дапытваць адносна датычнасці да выбуху

2008 2008-08-07T09:06:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Берасцейскай вобласці ў сувязі з менскім выбухам у ноч на 4 ліпеня ў "чорны спіс" уладаў трапілі прадстаўнікі апазіцыйных партыяў.

Як паведаміў першы сакратар Кобрынскага гаркама ПКБ Аляксандр Чорны, калі ён выпісаўся з мясцовай лякарні, дзе ён знаходзіўся з хваробаю на пазваночнік, да яго на хату зайшлі афіцэры міліцыі з так званым "апытальным лістом". "Чаму менавіта да мяне? - спытаў капітан запасу. "Гэты спіс нам далі ў райвыканкаме, - адказалі міліцыянты. - Казалі, што вы актыўна выступаеце, мітынгуеце, пікетуеце..." У графе "статус" апытальнага ліста запісалі: "Пікетчык". Пры гытым узялі атбіткі пальцаў і сліну на аналіз ДНК.

Намеснік першага сакратара гаркама ПКБ Анатоль Варнакоў увогуле адмовіўся адказваць на "апытальнік". А вось 73-гадоваму сябру ПКБ Сцяпану Грэчку не пашанцавала. Былога вайсковага сапёра палічылі падазраваемым у падрыхтоўцы да выбуху. Добра, што не абвінавачаным.

Таксама ў спісы пацэнцыяльных тэрарыстаў трапіў і 84-гадовы сябра Партыі БНФ Яўген Ціхановіч з Баранавічаў. Ён "за польскім часам" сядзеў у турме, потым удзельнічаў у камсамольскім падпол'і супраць фашыстаў, ваяваў на фронце, а зараз ледзь рухаецца па кватэры. Падазраваецца ў датычнасці да выбуху і баранавіцкі 82-гадовы партыйца, заслужаны работнік культуры Міхась Мінін. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international