Прынятая Рэзалюцыя Камісіі па правах чалавека ААН па сітуацыі ў Беларусі

2005 2005-04-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камісія Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў абвінаваціла ўлады Беларусі ў парушэньні правоў чалавека. За праект рэзалюцыі, прапанаванай Злучанымі Штатамі Амэрыкі й Эўразьвязам, прагаласавалі прадстаўнікі 23 краінаў-чальцоў камісіі ААН у пытаньнях правоў чалавека.

Прадстаўнікі 16 краінаў прагаласавалі супраць, 14-ці – устрымаліся. Суаўтарамі ўхваленай рэзалюцыі сталі Баўгарыя, Ізраіль, Македонія, Турцыя й Харватыя.

Камісія ААН запатрабавала ад беларускіх уладаў дапусьціць у краіну спэцыяльных прадстаўнікоў камісіі для вывучэньня шматлікіх абвінавачаньняў у парушэньнях у Беларусі правоў чалавека.

Аўтары дакумэнту выказваюць заклапочанасьць у сувязі з магчымым дачыненьнем высокапастаўленых службовых асобаў Беларусі да зьнікненьня лідэраў апазыцыі й журналіста Зьмітра Завадзкага. Рэзалюцыя “настойліва заклікае” ўрад Беларусі звольніць службовых асобаў, падазраваных у дачыненьні да памянёных зьнікненьняў, а таксама правесьці незалежнае й поўнае расьсьледаваньне зьнікненьняў. Камісія ААН выказала таксама занепакоенасьць працэсам арганізацыі й правядзеньня выбараў у Беларусі, адвольнымі арыштамі й затрыманьнямі, перасьледам і закрыцьцём няўрадавых арганізацыяў, незалежных мэдыяў і апазыцыйных палітычных партыяў.

Рэагуючы на рэзалюцыю, сталы прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Жэнэве Сяргей Алейнік адзначыў: "Гэта ні што іншае, як чарговая спроба сфармаваць у міжнароднай супольнасьці скажонае ўяўленьне пра сытуацыю ў нашай краіне, каб апраўдаць жаданьне яе аўтараў умешвацца ва ўнутраныя справы сувэрэннай дзяржавы... Беларусь прынцыпова адмаўляе выкарыстаньне праваабарончай тэматыкі ў мэтах палітычнага ціску на сувэрэнныя дзяржавы... Мы ня можам прыняць гэтай рэзалюцыі ні па форме, ні па сутнасьці. Яна прынятая пад беспрэцэдэнтным ціскам ЗША, якія самі зьяўляюцца сёньня крыніцаю сур'ёзнай праваабарончай заклапочанасьці".

Беларускага прадстаўніка падтрымаў сталы прадстаўнік Расейскай Фэдэрацыі Леанід Скотнікаў. Спадар Скотнікаў заклікаў зьняць гэтую рэзалюцыю з галасаваньня. За зьняцьце выступілі таксама прадстаўнікі Кітаю і Кубы. Але іх прапанова не прайшла.
(Радыё Свабода)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international