“Адной дэкларацыі мала”

2008 2008-08-06T19:10:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы  пра далучэнне Беларусі да Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў СНД.

Рэспубліка Беларусь далучылася да Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод у дзяржавах - удзельніцах СНД. Аб гэтым 5 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

У гэтай сувязі мы звярнуліся да старшыні РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” Алега Гулака з пытаннем, ці паўплывае далучэнне да Канвенцыі на выбарчы працэс у Беларусі:

- Відавочна, тэкст Канвенцыі даволі прагрэсіўны. У ідэале можна было б лічыць далучэнне Беларусі да гэтай Канвенцыі карысным і прагрэсіўным крокам. Але мяне непакоіць у дадзеным выпадку тое, што старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына адзначыла ў сувязі з гэтай падзеяй, што беларускае заканадаўства і практыка цалкам адпавядаюць гэтай Канвенцыі. Гэта значыць, што Беларусь плануе толькі фармальны крок па далучэньні і не будзе рабіць ніякіх карэкціровак у заканаўстве і ў практыцы.

Для нас вельмі важны арт. 14 Канвенцыі -- “Правы нацыянальных назіральнікаў”. Так, згодна са зместам дадзенага артыкула, нацыянальным назіральнікам павінна быць прадстаўлена права назіраць за падлікам галасоў выбаршчкаў ва ўмовах, якія забяспечваюць агляданне (обозримость) працэдуры падліку. Гэта тое, чаго няма ў нашым выбарчым законе і не адбываецца на практыцы. Мы спадзяемся, што далучыўшыся да Канвенцыі, наша краіна гэта забяспечыць. Разам з тым, вельмі шкада, што дакумент не прадугледжвае міжнародных механізмаў, якія можна было б выкарыстоўваць у выпадку невыканання ягоных палажэнняў.

Далучэнне да міжнародных дакументаў, якія па сваёй сутнасці спрыяюць дэмакратызацыі палітычных працэсаў, можна толькі вітаць. У беларускіх праваабаронцаў з’яўляецца магчымасць падштурхоўваць улады да паляпшэння практыкі правядзення выбараў. Як раз гэтае мы і паспрабуем зрабіць.
Юрыст і праваабаронца Уладзімір Лабковіч каментуе далучэнне да Канвенцыі наступным чынам:
-- Далучэнне Беларусі да Канвенцыі – гэта дастаткова важны крок беларускага ўрада. Да гэтага рашэння ўрад нашай краіны ўжо даўно схілялі міжнародная грамадскасць і калегі па СНД, бо да гэтага часу Беларусь заставалася адной з нямногіх краінаў, якія не ратыфікавалі гэтае пагадненне.
Выкананне Беларуссю палажэнняў Канвенцыі магло б дастаткова моцна змяніць усю выбарчую працэдуру ў Беларусі, таму што дакумент прадугледжвае рэалізацыю ўсіх асноўных правоў у выбарчым працэсе. І дзяржавы, якія бяруць на сябе абавязкі па выкананні гэтага пагаднення, імкнуцца да правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў.
Разам з тым, лічу, што гэты крок з’яўляецца цалкам дэкларатыўным для Беларусі і ўяўляе сабой спробу толькі заявіць аб тым, што наша краіна бярэ на сябе гэтыя абавязкі, але не выконваць іх. Тым больш, што шмат з тых краінаў на прасторах СНД, якія фармальна ратыфікавалі гэтае пагадненне, не цураюцца яе невыканання і праводзяць выбары, якія не адпавядаюць міжнародным стандартам. Такімі краінамі можна лічыць і Расію, і Казахстан, і Азербайджан. Нягледзячы на ратыфікацыю пагаднення, яны працягваюць фальсіфікаваць выбарчы працэс. Таму, на мой погляд, мала адной дэкларацыі, калі адсутнічае дзяржаўнае выкананне любых міжнародных дакументаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international