Магілёў: Сябраў ініцыятыўнай групы Ігара Каваленкі зноў спрабавалі не пусьціць у інтэрнат

2008 2008-08-06T12:37:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Cябраў ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за старшыню грамадзкага аб’яднаньня донараў “Кропля жыцьця” Ігара Каваленка зноў не пусьцілі ў інтэрнат. На гэты раз гэта быў інтэрнат, размешчаны па адрэсе вул. Грышына, 72.

“На вахце мы паказалі пасведчаньні сябраў ініцыятыўнай групы, але жанчына, якая сядзела там, катэгарычна адмовілася нас прапускаць, - гаворыць сябра ініцыятыўнай групы Ігара Каваленка Аксана Самуйлава, -  Вахцёрша сказала, што ў яе загад каменданта нікога не пускаць, бо мы злосныя агітатары, якія дастаўляюць людзям шмат клопатаў”.

Сябры ініцыятыўнай групы не разгубіліся і зрабілі так, як ім сказалі рабіць у падобнай сітуацыі ў Пракуратуры - выклікалі міліцыю.

“Прыехалі супрацоўнікі міліцыі – патрульныя, - гаворыць Аксана, - Мы паспрабавалі зноў зайсьці разам з супрацоўнікамі міліцыі ў інтэрнат, на што жанчына пачала істэрычна крычаць, што не пусьціць нікога, што мы надакучваем людзям, і яны нас не чакаюць. Супрацоўнікі міліцыі ў гэтым выпадку нічога не маглі зрабіць. Яны адмовіліся складаць з гэтай нагоды пратакол, спаслаўшыся на тое, што яго можа скласці толькі ўчастковы міліцыянер. Міліцэйскі партуль паехаў, а мы пачалі чакаць участковага, які явіўся ў інтэрнат толькі а 20 гадзіне. У гэты час злоснага вахцёра ўжо не было на сваім пасту – яна перадала сваю зьмену іншаму. Другая жанчына таксама спачатку не хацела нас прапускаць, але бачачы, што з намі ўчастковы, перапісала нашыя дадзеныя і прапусьціла”.

“Збіраць подпісы ў гэты дзень мы не сталі, бо было ўжо позна, а пайшлі ў апорны пункт, дзе далі тлумачэньні з нагоды інцыдэнту, які адбыўся. Участковы паспрабаваў знайсьці гэтую жанчыну па адрасе, які атрымаў у інтэрнаце, але ў яго гэта не атрымалася, бо жанчына адсутнічала ў кантактнай базе Магілёва. Міліцыянер склаў пратакол аб правапарушэньні і дамовіўся аб тым, каб мы сёньня разам падыйшлі да гэтай жанчыны”, - працягвае Аксана Самуйлава.

Трэба адзначыць, што гэта ўжо другі выпадак, калі сябраў ініцыятыўнай групы Ігара Каваленкі спрабавалі не пусьціць у інтэрнат. Тады Ігар быў вымушаны самастойна прыехаць у інтэрнат і правесці прававы “лікбез” вахцёру і каменданту інтэрната па адрэсе вул. Бялінскага, 48, пасьля чаго сябраў яго ініцыятыўнай групы прапусьцілі. На гэты выпадак спадар Каваленка падаў скаргу ў Пракуратуру й акруговую выбарчую камісію.

“Аб чарговым парушэньні выбарчага заканадаўства, - гаворыць прэтэндэнт у дэпутаты, - ужо падрыхтаваная чарговая скарга ў Пракуратуру і акруговую выбарчую камісію”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international