CPJ просіць А.Лукашэнку перагледзець сваё рашэньне

2008 2008-08-06T10:14:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Камітэт абароны журналістаў занепакоены тым, што Аляксандар Лукашэнка падпісаў новы закон пра сродкі масавай інфармацыі. CPJ перакананы, што закон “дазволіць уладам і надалей абмяжоўваць свабоду мэдыяў ў Беларусі”.


CPJ  “накіраваў ліст прэзыдэнту Лукашэнку ў чэрвені, заклікае яго адмовіцца ад намеру падпісаць”, гаворыцца ў паведамленьні гэтай арганізацыі.

“Беларусь цяпер імкнецца абмяжоўваць публікацыі ў інтэрнэце”, - гаворыць дырэктар CPJ Робэрт Махоні. “Мы заклікаем прэзыдэнта Лукашэнку зноў вярнуцца да разгляду гэтага новага рэпрэсіўнага закону”.

Аляксандар Лукашэнка падпісаў новы закон пра СМІ 4 жніўня.

Паводле юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, закон носіць рэпрэсіўны характар.

Спадар Бастунец пералічвае некаторыя палажэньні: патрабаваньне перарэгістрацыі СМІ нават пры зьмене юрыдычнага адрасу; закрыцьцё СМІ магчымае нават пасьля аднаго парушэньня паводле патрабаваньня Мінфармацыі ці пракуратуры; інтэрнэт-рэсурсы прыраўненыя да СМІ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international