Гомельская міліцыя па справе аб выбуху дапытала назіральніка

2008 2008-08-06T10:10:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Галоўны сведка" па справе аб выбуху 3 ліпеня дапытаны яшчэ ў панядзелак, аднак у Савецкі РАУС г. Гомеля працягваюць выклікаць на гутаркі актывістаў дэмсіл. Так, Уладзіміру Шыцікаву, назіральніку па 33-й акрузе, 4 жніўня пасля 20.00 патэлефанаваў дахаты супрацоўнік міліцыі. Ён, не прадставіўшыся, вусна запрасіў Уладзіміра на гутарку ў аддзяленне. На пытанне аб прычынах такой цікавасці да персоны Шыцікава з боку органаў міліцыянер адказаў, што Уладзімір з’яўляецца сведкам па справе аб выбуху 3 ліпеня.

 
Супрацоўнік Савецкага РАУС Каптуноў Ягор растлумачыў, што допытам сведак займаецца практычна ўвесь аддзел, у якім ён працуе. "Следства яшчэ вядзецца, і справа не зачынена", - так пракаментаваў Ягор Каптуноў сітуацыю.

 
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international