“Каардынацыйна - кансультатыўная група” з выканкамаўскіх чыноўнікаў дзейнічае ў Дубровенскім раёне

2008 2008-08-06T10:06:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

У Дубровенскім раёне дзейнічае "каардынацыйна - кансультатыўная група па садзейнічанні выбарчай кампаніі". Пра гэта паведаміла мясцовая раёнка "Дняпроўская праўда". Група складаецца з 12 чалавек. Персанальны склад – убольшасці з мясцовых чыноўнікаў: тры намеснікі старшыні Дубровенскага райвыканкама, кіраўнік справамі таго жа выканкама, начальнікі фінансавага ўпраўлення і ўпраўлення сельскай гаспадаркі, рэдактар раённай газеты, а таксама некалькі кіраўнікоў мясцовых прадпрыемстваў. Галоўная мэта гэтай групы, як паведамляе газета: усебаковае садзейнічанне кампаніі па выбарах у Палату Прадстаўнікоў.

Разам з тым, варта адзначыць, што Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае стварэнне такіх груп. Яны не маюць права ўмешвацца ў ход выбарчага працэсу. Па меркаванні шэрагу назіральнікаў, стварэнне падобнай групы можа азначаць жаданне выканаўчай улады трымаць выбарчую кампанію пад сваім кантролем.


"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international