Зінаіда Ганчар перадала ў адміністрацыю прэзідэнта Зварот грамадскіх арганізацыяў СНД, адносна зьнікненьня беларускіх палітыкаў (БелаПАН).

2002 2002-12-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 сьнежня Зінаіда Ганчар — жонка зьніклага палітыка, выконваючага абавязкі Старшыні Вярхоўнага Савета Беларуси XIII скліканьня Віктара Ганчара — перадала ў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі Зварот грамадскіх арганізацый СНД да Аляксандра Лукашэнкі. Па прапанове беларускага праваабарончага цэнтру "Вясна" гэты дакумент быў прыняты на Сустрэчы Працоўнай групы няўрадавых аргнаізацыяў краін СНД па папярэджаньні і урэгуляваньні канфліктаў, якая адбылася 14-15 сьнежня ў Бішкеку (Кыргызстан). У Звароце выказаная занепакоенасьць "фактамі гвалтоўных выкраданьняў вядомых палітыкаў і грамадскіх дзеячоў у Беларусі". Аўтары дакумента заклікаюць Аляксандр Лукашэнку "правесьці расьследваньне абставінаў зьнікненьня Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскаго з прыцягненьнем міжнародных экспертаў і праінфармавалі грамадскасць пра вынікі расьследваньня".
Пад Зваротам стаяць подпісы парадку двух дзясяткаў кіраўнікоў і паўнамоцных прадстаўнікоў грамадскіх арганізцыяў, якія прымалі ўдзел у Сустрэчы Працоўнай групы ў Бішкеку. Па словах актывісткі Праваабарончага цэнтру "Вясна" Паліны Сцепаненка, удзельнікі сустрэчы з вялікім спачуваньнем аднесьліся да інфармацыі пра зьніклых беларускіх грамадзянаў і прынялі дадзены Зварот адзінагалосна.
У інтэрв’ю карэспандэнту БелаПАН Зінаіда Ганчар заявіла, што мае намер ў ў будучым перадаваць падобныя Звароты, з мэтай высьвятленьня праўды пра тое, што адбылося з яе мужам і іншымі выкрадзенымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі. "Я не выключаю, што ўлады будуць займацца адпіскамі, але, тым не менш, верыць ў нешта хочацца, — сказала жонка зьніклага палітыка. — Мы ж бачым, што ўвага грамадскасьці прыцягнутая да гэтай праблемы, і мы, сваякі зьніклых, працягнем мэтанакіравана працаваць. Як кажуць, кропля камень точыць".
Зінаіда Ганчар паведаміла, што некалькі дзён назад атрымала адказ ад старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Валерыя Ліпкіна на свой Зварот. Зварот быў накіраваны ў сувязі са стварэньнем у Парламенцкай асамблее Савета Еўропы сьпецыяльнай камісіі па расьследваньню зьнікненьняў пад кіраўніцтвам расійскага дэпутата і праабаронцы Сяргея Кавалёва. Па словах Зінаіды Ганчар, у сваім лісьце Ліпкін спасылаецца на афіцыйныя зьвесткі Генеральнага пракурора Беларусі Віктора Шеймана, апублікаваны ў газеце "Народная воля" 26 лістапада. "Іншай інфармацыі камісія не мае. У выпадку зварота старшыні сьпецыяльнай камісіі Сяргея Кавалёва камісія будзе аказваць у межах сваёй кампетэнцыі садзеяньне ў вырашэньні пастаўленых ім пытаньняў", — гаворыцца ў адказе дэпутата Валерыя Ліпкіна.

Генадзь Барбарыч, БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international