Гомель: Прыхаваная агітацыя або "адміністрацыйны піяр"?

У рэгіянальнай газэце "Гомельскія ведамасьці" 2 жніўня (№ 86) з'явілася інтэрв'ю з Аляксандрам Шаўко. Гэта дзеючы дэпутат па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе № 33 і прэтэндэнт на наступны дэпутацкі мандат па гэтай жа акрузе. Артыкул займае цэлую газэтную паласу, фота інтэрв'юяванага прыкладаецца. Тэкст утрымоўвае ўсе элементы агітацыйнай улёткі: біяграфічныя звесткі, працоўныя дасягненьні, посьпехі А. Шаўко ў якасьці дэпутата і нават перадвыбарныя абяцаньні.

 

Так, Аляксандр Шаўко заяўляе: "І надалей буду спрыяць таму, каб у новых мікрараёнах нашага абласнога цэнтра ствараліся нармалёвыя, сучасныя і цывілізаваныя ўмовы для жыцьця людзей. <…> гэта рэальныя справы, праекты, рэалізацыі якіх я буду спрыяць". Ён дэкларуе сваю дэпутацкую пазіцыю, ускосна зьвяртаючыся да сваёй мэтавай аўдыторыі - людзей старэйшага перадпенсійнага узросту. "Толькі пры стабільнай працы прадпрыемстваў магчыма папаўненьне бюджэту, развіцьцё медыцыны, адукацыі, будаўніцтва жылля …, гарантаваная выплата фінансавай дапамогі і пенсій, што забяспечваюць спакойную старасьць нашых людзей. За гэта я выступаў і выступаю ў Парламенце", - кажа дзеючы дэпутат.

 

Нагадаем, тыдзень таму у "Гомельскіх ведамасьцях", газэце, заснаванай гарвыканкамам і гарадскім Саветам дэпутатаў, быў апублікаваны аналагічны артыкул. Яго героем была Ларыса Кузняцова - таксама дзеючы дэпутат па 34-ай акрузе, які прэтэндуе на новы мандат.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international