Баранавічы: Замест адказу на пытаньне аб прымусовым зборы подпісаў – толькі адпіска

2008 2008-08-05T17:56:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпіску на сваю заяву атрымаў ад старшыні акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай Заходняй выбарчай акругі № 5 Аляксандра Русенчыка назіральнік Віктар Сырыца. Нагадаем: старшыні Баранавіцкай філіі ТБМ Віктару Сырыцы стала вядома, што 25 ліпеня гэтага года ў актавай зале клуба будтрэста № 25 сабралі па пяць настаўнікаў з кожнай школы горада, і загадчык аддзела арганізацыйна-кадравай работы гарвыканкама Алег Савось, які не з’яўляецца сябрам выбарчай камісіі, паставіў перад педагогамі задачу збіраць подпісы за кандыдата ў дэпутаты генерал-маёра Ваньковіча.

 

В. Сырыца прасіў старшыню выбарчай камісіі А. Русенчыка праверыць інфармацыю і прыняць адпаведнае рашэньне. На сваю заяву В. Сырыца атрымаў адказ, што А. Савось у ходзе сустрэчы даваў тлумачэньні, якія датычаць гарадскога плана арганізацыі і правядзеньня выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, і дадаў, што Савось на запыт старшыні выбарчай камісіі адказаў, што гатовы аказаць любую метадычную дапамогу па тлумачэньні артыкулаў Выбарчага кодэксу кожнаму грамадзяніну ці ініцыятыўнай групе.

 

Як бачым, на пытаньне Віктара Сырыцы – чаму за кандыдата вымушае зьбіраць подпісы прадстаўнік улады, – Русенчык не адказаў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international