У Беларусі акрэдытаваны 152 назіральнікі за парламенцкімі выбарамі

2008 2008-08-05T17:36:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Беларусі акрэдытаваны 152 назіральнікі за парламенцкімі выбарамі. Пра гэта 5 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Чатыры назіральнікі акрэдытаваны ў Цэнтрвыбаркаме, 30 — уваходзяць у склад місіі назіральнікаў ад СНД. Астатнія акрэдытаваны ў акружных выбарчых камісіях і, як правіла, прадстаўляюць палітычныя партыі. Пасведчанне замежнага назіральніка № 1 было ўручана 29 ліпеня выканаўчаму сакратару СНД Сяргею Лебедзеву. Усяго ў місіі назіральнікаў ад Садружнасці будуць працаваць прыблізна 300 чалавек.
29 ліпеня ў Беларусь прыехалі і першыя тры прадстаўнікі місіі назіральнікаў АБСЕ. Яны займаюцца тэхнічнымі пытаннямі забеспячэння дзейнасці доўгатэрміновых і кароткатэрміновых назіральнікаў ад АБСЕ. Доўгатэрміновыя назіральнікі прыбудуць у Беларусь 17—18 жніўня. Плануецца, што іх будзе прыблізна 40 чалавек. Апрача таго, за некалькі дзён да выбараў запланаваны прыезд кароткачасовых назіральнікаў — прыкладна 300 чалавек, паведамляе БелаПАН.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international