А.Янукевіча выклікаюць ў міліцыю па справе 3 ліпеня

2008 2008-08-05T17:33:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнік КДБ Юры Салаўёў  патэлефанаваў намесніку старшыні Партыі БНФ, кандыдату ў дэпутаты ад Партыі БНФ і спісу АДС Аляксею Янукевічу і запрасіў на размову ў сувязі з выбухам у Мінску 3 ліпеня.

Аляксей Янукевіч папрасіў аформіць запрашэнне належным чынам:

- Я папрасіў даслаць мне позву з пазначэннем таго, у якасці каго мяне запрашаюць. Я перакананы, што КДБ добра вядома, што ў мяне няма ніякай інфармацыі адносна выбуху. Па шчырасці, я не да канца разумею, якая мэта майго выкліку: відавочна, што гэта звязана з выбарамі, але таксама відавочна, што мяне немагчыма ані запалохаць гэтым запрашэннем, ані абвінаваціць у дачыненні да гэтай справы. Напэўна, гэта проста працуе тапорная схема, якая заўсёды запускаецца ў нашай краіне перад выбарамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international