У КДБ апыталі гомельскага каардынатара БХК Алеся Яўсеенку

2008 2008-08-05T17:25:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як ён паведаміў БелаПАН, следчы Уладзімір Відоліс апытаў актывіста па справе аб выбуху ў Мінску 4 ліпеня. А.Яўсеенка адказаў на пытанні, дзе ён быў у дзень выбуху, ці мае асабісты транспарт, дзе праходзіў вайсковую службу. Таксама актывісту было прапанавана прайсці дактыласкапію, але А.Яўсеенка адмовіўся гэта зрабіць, бо не з'яўляецца падазроным па справе.

- Следчы паводзіў сябе карэктна, дазволіў прысутнічаць пры апытанні жонцы, якая прыйшла разам са мною. Супрацоўнік КДБ сказаў, што ён працуе ў аддзеле па барацьбе з тэрарызмам, — дадаў А.Яўсеенка.

Увагу да сябе з боку спецслужбаў актывіст звязвае з тым, што некалькі гадоў таму ён быў членам "Беларускага згуртавання вайскоўцаў", паведамляе БелапАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international