Незалежная лабараторыя дасьледаваньняў радыяактыўнасьці CRIIRAD зьвярнулася да беларускіх уладаў з прапановай стварыць для зьняволенага прафесара Юрыя Бандажэўскага навуковую лабараторыю, дзе ён змог бы прадоўжыць свае дасьледаваньні ў галіне радыяцыйнай медыцыны

2005 2005-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода

Пра гэтую прапанову CRIIRAD абвесьціў на міжнародным навуковым сымпозіюме ў францускім Ліёне, у якім брала ўдзел жонка прафэсара Галіна Бандажэўская. Стварэньне лябараторыі адмыслова для Бандажэўскага падтрымалі ўлады аднаго з эканамічных цэнтраў Францыі — Ліёнскага рэгіёну.

(Бандажэўская: ) “Гэта і спосаб падтрымаць яго духоўна і фізычна для таго, каб наперадзе было нейкае сьвятло, што ён будзе яшчэ запатрабаваны, што ягоны розум і веды ў гэтай галіне будуць рэалізаваныя ў поўнай меры і на карысьць людзям”.

Беларускія ўлады пакуль ніяк не адрэагавалі на гэтую прапанову, аднак CRIIRAD мяркуе прыкласьці ўсе намаганьні, каб зьняволены прафэсар змог працягнуць свае навуковыя дасьледаваньні, якія ён пачаў яшчэ на пасадзе рэктара Гомельскага мэдычнага інстытуту. Прафэсар Бандажэўскі станоўча ўспрыняў гэтую прапанову. Паводле Галіны Бандажэўскай, лябараторыя будзе стварацца і фінансавацца францускім бокам і будзе мець біялягічны характар, адмыслова для экспэрымэнтальных дасьледаваньняў. Ці дазволяць улады Беларусі стварыць такую лябараторыю для Юрыя Бандажэўскага?

(Бандажэўская: ) “Час пакажа, яшчэ ў нас два гады наперадзе. Ці падпадзе ён пад чаканую амністыю — невядома. Думаю, пакуль усё гэта будзе стварацца, якраз падыдзе тэрмін ягонага вызваленьня, каб уключыцца ў навуковую працу. Хочацца верыць, што гэтая лябараторыя ўсё ж будзе створаная, бо гэта добры крок у справе збліжэньня дзьвюх краінаў — Францыі і Беларусі. Гэта такі добры праект — хацелася б верыць, што ён будзе рэалізаваны”.

Прафэсар Бандажэўскі цягам дзесяці гадоў вывучаў уплыў радыянуклідаў на арганізм людзей, па гэтай тэме ён напісаў дзесяць манаграфіяў, за навуковыя працы ў галіне радыяпаталёгіі прафэсар уганараваны залатым мэдалём Альбэрта Швэйцара і залатым мэдалём Гіпакрата. Паводле праваабаронцаў навуковыя дасьледаваньні Бандажэўскага разыходзіліся з пазыцыяй афіцыйнай мэдыцыны, што і стала падставай крымінальнага перасьледу прафэсара, якому суд прысудзіў восем гадоў пазбаўленьня волі за хабарніцтва. Цяпер ён адбывае пакараньне ў калёніі-пасяленьні. Адміністрацыя калёніі адмовіла Юрыю Бандажэўскаму ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні. У Францыі створаны камітэт у абарону прафэсара Бандажэўскага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international