КДБ адказаў, чаму па справе аб выбуху дапытваюць апазіцыю

2008 2008-08-04T14:46:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ва Упраўленні КДБ па Гарадзенскай вобласці былі выкліканыя Зміцер Слуцкі і лідэрка «Маладых дэмакратаў» у Горадні Аляксандра Васілевіч.

Абодва палітыкі з’яўляюцца сябрамі ініцыятыўнай группы па вылучэнню ў кандыдаты намесніка старшыні АГП Яраслава Раманчука.

Аляксандру Васілевіч супрацоўнікі КДБ забралі 31 ліпеня непасрэдна пры сбіранні подпісаў у адным з дамоў, паведамляе сайт www.ucpb.org. У палове на сёмую ўвечары ёй затэлефанаваў на мабільны тэлефон супрацоўнік УКДБ Аляксандр Барадаўкін і сказаў, што да яе ёсць пытанні. Аляксандра Васілевіч выйшла з пад’езду, каля якога яе чакала машына КДБ, і дзеўчыну завезлі ва Упраўленне дзяржбяспекі. Там у яе знялі адбіткі пальцаў і ўзялі тлумачэнне ў сувязі з тэрактам у Менску. На сцяне ў Аляксандра Барадаўкіна, які дапытваў актывістку АГП, вісеў вымпел «Лепшы супрацоўнік КДБ».

«Лепшы супрацоўнік» у гэты ж дзень прызначыў сустрэчу на 19 гадзін Змітру Слуцкаму. Але той заявіў,што ў КДБ без позвы ён не збіраецца ісці. «Дваіх актывістаў АГП “запрасілі” ў КДБ у вечаровы час, калі ідзе сбор подпісаў. Зразумела, што выбух быў звязаны з выбарчай кампаніяй і яго наступствы таксама звязаны з выбарамі», -- мяркуе кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін.

На наступны дзень, 1 жніўня, трое супрацоўнікаў міліцыі прыехалі да сябра ініцыятыўнай группы Юрыя Істоміна, кіраўніка Наваградскай раённай суполкі АГП Артура Майсяевіча. Яны таксама дапрасілі яго з нагоды тэракту і «адкаталі» пальцы. На пытанне, навошта спатрэбіліся яга адбіткі, Артуру патлумачылі: “Ну, ты ж сябр АГП”. У Артура, асабліва, цікавіліся, ці ведае ён людзей, знаёмых з выбухной справай, калі ён апошні раз быў у Менску і дзе знаходзіўся ў часе выбуху.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international