Распачаўся судовы працэс па скарзе Партыі БНФ на пісьмовае папярэджаньне Міністэрства юстыцыі з патрабаваньнем зьліквідаваць арганізацыйныя структуры партыі

2005 2005-04-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 красавіка распачаўся Судовы працэс па скарзе Партыі БНФ на пісьмовае папярэджаньне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з патрабаваньнем зьліквідаваць арганізацыйныя структуры партыі. Інтарэсы Партыі БНФ прадстаўлялі ў судзе кіраўнік арганіцыйна-праўнай камісіі партыі сп. Уладзімер Лабковіч і сябра гэтай камісіі Юрый Чаусаў.
Нагадаем, што Міністэрства юстыцыі Беларусі абвінавачвае Партыю БНФ у разьмяшчэньні больш як 80 арганізацыйных структураў партыі ў жылых кватэрах, што, на думку Мін’юсту, ёсьць парушэньне арт. 8 Жыльлёвага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Згодна з гэтым артыкулам, жыльлёвыя памяшканьні павінны скарыстоўвацца толькі для пражываньня грамадзянаў. Паводле прапановы міністэрства, усе згаданыя арганізацыйныя структуры Партыі БНФ па ўсёй Беларусі павінны быць зьліквідаваныя.
Як паведаміў сп. Лабковіч, арганізацыйныя структуры партыі зарэгістраваныя і працуюць цалкам у адпаведнасьці з дзеючым заканадаўствам, і ў сваіх выступах сябры Партыі БНФ адстойвалі довады, якія даказвалі неабгрунтаванасьць патрабаваньняў Мін’юсту.
Прадстаўніца Міністэрства юстыцыі сп-ня Людзміла Калячка, наадварот, "не здолела абгрунтавана адказаць ні на воднае пытаньне, чым, нават, выклікала раздражненьне судзьдзі Вярхоўнага Суда Натальлі Кулік". У выніку яна была вымушаная абвесьціць перапынак да заўтра, каб даць магчымасьць прадстаўніку Мін’юсту падрыхтавацца да судовага паседжаньня.
"Не гледзячы на тое, што Вярхоўны Суд спрабуе паказаць сваю незалежнасьць, досьвед судовых паседжаньняў паказвае, што ён ня ёсьць незалежны судовы орган, а выконвае палітычныя замовы па зьнішчэньню структураў палітычных партыяў". Так пракамэнтаваў вынікі першага дня паседжаньня сп.Лабковіч. "Таму мы ўпэўненыя, што пры вынясеньні рашэньня суд будзе кіравацца "рэвалюцыйнай мэтазгоднасьцю", а не нормамі беларускага заканадаўства", паведамляе прэс-група Партыі БНФ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international