У Ваўкавыску ў знак пратэсту галадае ўжо амаль 40 чалавек

2005 2005-04-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29-ы дзень галадае ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Ён адчувае сябе даволі кепска. Пагоршыўся стан здароўя і некаторых іншых галадоўнікаў. Учора ж да акцыі далучыўся яшчэ адзін чалавек — гэта былы супрацоўнік падатковай інспэкцыі Анатоль Дзешка, паведамляе “Радыё Свабода”. Такім чынам галадоўнікаў зноў амаль 40 чалавек.

У галадоўнікаў застаецца надзея на Генэральную пракуратуру. Ім удалося даведацца, што там падрыхтаваны пратэст на рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суду аб штрафных санкцыях супраць фірмы “Ніка-транс”. Аднак гэты пратэст пакуль не падпісвае адзін з намесьнікаў генэральнага пракурора.

Спадар Аўтуховіч мае 22 таксоўкі, кіроўцаў ён наймае ў фірме “Ніка-транс”, якой выстаўлены штраф на 1 мільярд 813 мільёнаў і 529 тысяч рублёў. Улады лічаць, што прадпрыемства аказвае паслугі ў галіне таксі, ня маючы на гэта ліцэнзіі. Але Мікалай Аўтуховіч зазначае, што паміж ім і “Ніка-транс” падпісана дамова аб аказаньні паслугаў па кіраваньні таксоўкамі, да якіх фірма ня мае дачыненьня. Рахунак “Ніка-транс” арыштаваны, і з пачатку году не працуюць сем яе грузавікоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international