Гродзенцы адмаўляюцца ад мізэрных сацыяльных выплат

2008 2008-07-31T18:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гродзенскім уладам не хапае сродкаў на аказанне адраснай дапамогі  насельніцтву. Як высветлілася, сродкаў патрабуецца ў некалькі разоў болей чым запланавана.

Памылка гродзенскіх чыноўнікаў, якія дакладна не разлічылі колькі сродкаў будзе патрэбна на аказанне матэрыяльнай дапамогі насельніцтву, у выніку выклікала перапалох у кіраўніцтва горада:запланаваных  на год 500 мільёнаў беларускіх рублёў не хапіла нават на паўгады.І гэта пры тым, што прыярытэт у аказанні матэрыяльнай дапамогі аддаецца шматдзетным і няпоўным сем’ям. Што датычыць адзінокіх пенсіянераў, то як сведчыць практыка ўлады пра іх папросту забылі: з 3 тысяч састарэлых людзей  дапамогі ад улады дачакаліся толькі 14 чалавек.

Сярэдні памер штомесячнай дапамогі па Гродзенскай вобласці склаў амаль 25 даляраў, а адзіначасовай - 90. Невялікіх сродкаў не хапае для паўнавартаснага  жыцця, але ўлады пакуль не могуць прапанаваць болей.  Колькасць жыхароў Гарадзеншчыны, якія звярнуліся за  дапамогай, перавысіла 9 тысяч  чалавек, але далёка не ўсе дапамогу атрымалі: шматлікія  бюракратычныя перашкоды з’яўляюцца асноўнай прычынай таго, што многія людзі адмаўляюцца ад мізэрных сацыяльных выплатаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international