Звольнілі Аляксандра Кузняцова

2008 2008-07-29T18:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўнік Віцебскай суполкі “Моладзі БНФ”, прыхільнік “Руху ”За Свабоду” Аляксандр Кузняцоў працаваў санітарам у хуткай дапамозе.

- На мінулым тыдні мяне выклікаў галоўны фельшар і паведаміў, што мной цікавяцца з органаў, - паведаміў Аляксандр Кузняцоў. – І мне прапанавалі напісаць заяву па асабістым жаданні, у адваротным выпадку кіраўніцтва знойдзе прычыну, па якой мяне звольніць. 

Зараз Аляксандру Кузняцову прыйшла позва ад судовага выканаўцы. У яго дзве судовыя справы па незаконным шэсці са сцягам 24 сакавіка і 26 красавіка. Аднак позвы ў суд яму яшчэ не дасылалі. “Атрымліваецца, што без мяне мяне судзілі”, - адзначыў Аляксандр. 

Аляксандр Кузняцоў мае жонку і двух дзяцей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international