Кошт пытання выбараў

2008 2008-06-30T17:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Які кошт пытання маюць выбары ў Палату прадстаўнікоў? Ці ёсць у іх інтрыга? На што могуць спадзявацца ўлады і апазіцыя? Пашукаць адказы на гэтыя пытанні наш мінскі аўтар Паўлюк Быкоўскі папрасіў беларускіх аналітыкаў.

 

Аб'яднаныя дэмсілы ўдзельнічаюць у выбарах, але ў колах Аб'яднанай грамадзянскай партыі, а таксама Партыі БНФ пашыраюцца настроі: "А мо' саскочыць з цягніка ў апошні момант?" Ці ўсур'ёз апазіцыя змагаецца за нешта, ці гэта ёсць толькі выгляд, што яна удзельнічае ў выбарах?

 

Выкананне кармічнага абавязку

 

У інтэрв'ю "Нямецкай хвалі" палітычны аглядальнік, рэдактар партала "Выбары ў Беларусі" Аляксандр Класкоўскі акцэнтаваў увагу на тое, што пад час кампаніі апазіцыя не здолела захаваць адзінства:

 

"Ведаеце, на пачатку здавалася, што апазіцыя гэтым разам вырашыла ўлічыць максімальна ўрокі ранейшых кампаніяў. Аднак, мы бачым, што ўсё пасыпалася. Былі нейкія адзіныя спісы, а зараз колькі гэтых спісаў - нават эксперты збіліся з тропу. Бачна проста, што апазіцыя зноў наступае на тыя самыя граблі, то бок разбуральную, раз'яднальную справу робяць па-першае амбіцыі, а па-другое, відаць, спаборніцтва за рэсурсы".

 

Дырэктар зарэгістраванага ў Вільні Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) палітолаг Віталь Сіліцкі ў інтрэв'ю "Нямецкай хвалі" пракаментаваў удзел апазіцыі ў выбарах з сумным гумарам. Па яго словах, для іх гэта тое,  што можна назваць выкананнем кармічнага абавязку:

 

"Увязаліся ў апазіцыю, значыць, трэба ўдзельнічаць на выбарах, ну, і мусяць удзельнічаць у выбарах, таму што іншай альтэрнатывы, палітычных стратэгій таксама не відаць. У каго яны ёсць, скажам, у "Маладога Фронту", ну, яны и байкатуюць".

 

Прыгожа схавацца ў кусты

 

Са словаў Віталя Сіліцкага вынікае, што і ўдзел у выбарах кепскі - бо вынік прагназуецца. Але ці можа быць штосьці добрае з байкоту? Меркаванне Аляксандра Класкоўскага:

 

"У гэтай сітуацыі максімалісцкая пазіцыя  - "Або ўсё, або нічога!" - не зусім сур'ёзная. І тыя, хто заклікае да байкоту, на мой погляд, я можа рэзка скажу, ведаеце, гэта ўзровень дзіцячага садка: "На зло маме вушы адмарожу". Бо байкот можа ладзіць моцная апазіцыя - гэта аксіёма паліталагічная. А так - гэта проста прыгожа схавацца ў кусты".

 

Байкот выбараў у Беларусі практыкавалі ўжо. Але гэтыя выбары вельмі адрозніваюцца ад папярэдніх своеасаблівай еўрапейскай інтрыгай. Кажа Віталь Сіліцкі:

 

"Ёсць пэўныя рамкі, якія ўсталявалі еўрапейцы, што гэтыя выбары будуць крытэрам для нармалізацыі ці ненармалізацыі адносінаў. І тут ўжо трэба іграць! Тут трэба выконваць пэўныя правілы, у тым ліку з рэгістрацыяй ініцыятыўных групаў і гэтак далей".

 

Аляксандр Класкоўскі згодны:

 

"Жаданне пэўных колаў у Еўропе такім чынам вось паставіць птушачку і палічыць, што беларуская ўлада нейкі залік на гэтым этапе здала - ёсць".

 

Без брутальнасцяў?

 

Калі кошт пытанне - прызнанне выбараў Захадам, то яны мусяць прайсці хаця б па форме без брутальнасцяў. Да якіх межаў магчыма пашырэнне пэўнай лаяльнасці уладаў да апазіцыі? Аляксандр Класкоўскі:

 

"Безумоўна, гэта магчыма толькі ў вельмі абмежаваных нейкіх межах. Але, разам з тым, трэба адзначыць, што, па-першае, ўлада разумее сапраўды, што тут можна трошкі лейцы адпусціць, і гэта не будзе ўяўляць вялікай небяспекі. Таму мы бачым сапраўды, што болей мякка ставяцца, напрыклад, да рэгістрацыі ініцыятыўных групаў, і калі здараюцца які інцыдэнты, то гэта такая тактыка дробнага фолу, якая хутчэй на ўзроўні мясцовай самадзейнасці, калі "вертыкаль", спецслужбы страхуюцца, яны ведаюць, што лепей прыціснуць апазіцыю, за гэта надта не будуць бэсціць, а вось калі недаглядзіш, то можа быць горай".

 

Класкоўскі, такім чынам, падзяляе паводзіны вярхоў -  арганізатараў выбараў, і нізоў  - выканаўцаў. Першыя лічаць: хай яны трошкі тут пагуляюць і адчуюць нейкую волю, другія перастрахоўваюцца і па інерцыі імкнуцца нікога нікуды не пушчаць. У Віталя Сіліцкага падобныя высновы. На яго думку, уладзе будзе складана дабіцца прызнання гэтых выбараў, бо для такога сцэнару прыйдзецца ламаць пэўныя свае арганізацыйныя і ідэалагічныя руціны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international