Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


Ці падпісаў кіраўнік дзяржавы закон «Аб СМІ»?

01.08.2008. Тэгі: заканадаўства, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

Даведацца ў прэс-службе кіраўніка краіны, ці падпісаў прэзідэнт законапраект «Аб сродках масавай інфармацыі», аказалася немагчыма. Між тым, па падліках юрыстаў, двухтыднёвы тэрмін, адпушчаны Канстытуцыяй на прыняццё такіх рашэнняў, ужо скончыўся.

Супрацоўнікі прэзідэнцкай прэс-службы, з якімі ў апошнія дні звязваліся па тэлефоне прадстаўнікі прэс-службы БАЖ, спасылаюцца на тое, што іх кіраўнік Павел Лёгкі зараз у адпачынку. «Калі будзе афіцыйна распаўсюджана інфармацыя на гэтую тэму, тады і даведаецеся», — заявіў 1 жніўня малады чалавек, які адмовіўся назваць сябе. Днём раней таксама ананімны суразмоўца не выключыў, што законапраект можа быць падпісаны — проста яшчэ «не дайшоў» да іх. «Як толькі ён падпісваецца і паступае нам, мы аператыўна даем яго ў СМІ», — дадаў ён.

Між тым, тэрмін, вызначаны Канстытуцыяй для падпісання гэтага дакумента, па падліках юрыстаў ГА «БАЖ», сапраўды ўжо выйшаў. Паводле ч. 6 арт. 100 Канстытуцыі, «калі прэзідэнт не вяртае які-небудзь закон на працягу 2 тыдняў пасля таго, як ён быў яму прадстаўлены, закон лічыцца падпісаным».
Законапраект быў ухвалены Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня — пасля таго, як яго прыняла ў двух чытаннях Палата прадстаўнікоў (17 і 24 чэрвеня).

У сярэдзіне ліпеня дакумент паступіў на разгляд Канстытуцыйнага Суда (КС) РБ. (Нагадаем, што паводле прэзідэнцкага дэкрэту № 14 ад 26.06.2008 «Аб некаторых захадах па ўдасканаленні дзейнасці Канстытуцыйнага Суда РБ», усе заканадаўчыя акты, прынятыя беларускім парламентам, павінныя прайсці экспертызу ў Канстытуцыйным Судзе, перш чым трапіць на подпіс да прэзідэнта).

Як патлумачылі прэс-службе ГА «БАЖ» у самім КС, іх праца з законапраектам «упісваецца» ў двухтыднёвы тэрмін, адпушчаны Канстытуцыяй, не падаўжаючы яго.

Такім чынам, паводле Канстытуцыі, закон, хутчэй за ўсё, можа лічыцца падпісаным. Існуе толькі адна магчымасць, што ён не падпісаны — паводле той жа ч. 6 арт.100 Канстытуцыі РБ, «закон не лічыца падпісаным і не ўступае ў сілу, калі ён не мог быць вернуты ў Парламент у сувязі з заканчэннем сесіі».

Нагадаем, што пра падпісанне прэзідэнтам законапраекта «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» стала вядома толькі праз некалькі дзён — пасля таго, як 26 ліпеня тэкст дакумента з’явіўся ў афіцыйнай газеце «Звязда». Між тым, падпісаны ён быў 23 ліпеня.

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования