У Магілёве затрыманы актывіст руху "Зубр" Павел Угрыновіч

2005 2005-04-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст руху "Зубр" Павал Угрыновіч быў затрыманы у ноч на 9 красавіка ў Магілёве. Супрацоўнікі міліцыі зьвінавацілі яго ў напісаньні графіці "Свабоду Марынічу!" на плоце непадалёк ад Беларуска-Расейскага ўнівэрсытэту. Затрыманьне ж адбылося на процілеглым баку вуліцы. Гэтая акалічнасьць вымусіла міліцыянтаў адпусьціць Паўла, бо доказаў яго датычнасьці да зьяўленьня надпісаў не было. Аднак у "зубра" быў адабраны балёнчык з фарбай.

Падчас затрыманьня не было складзена ніякіх працэсуальных актаў, прадугледжаных заканадаўствам краіны. Супрацоўнікі міліцыі катэгарычна адмовіліся паказваць свае пасьведчаньні асобы. Зараз юрыдычная служба руху "Зубр" праводзіць праверку. Неправавыя дзеяньні міліцыянтаў абавязкова будуць абскарджаны ва ўстаноўленым Законам парадку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international