23 меньш, чым 10

2008 2008-07-30T16:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Так палічылі ў акруговай камісіі Пухавіцкай выбарчай акругі №73.

Грамадзяне з пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну вылучылі прэтэндэнтам ў дэпутаты Нацыянальнага сходу Тацьцяну Рысівец.

Жанчына працуе інжынэрам-хімікам на Менскай ТЭЦ-5. Яшчэ ад мінулага году актыўна ўдзельнічае ў пратэсьце мясцовага насельніцтва супраць будаўніцтва хімзаводу расейскай фірмы "Август".

Як спэцыяліст, яна перакананая, што выкіды з ТЭЦ-5 і хімзаводу атруцяць падземныя запасы пітной вады. Акрамя таго, пад пагрозу ставіцца здароўе мясцовага насельніцтва. У пасёлку Дружны жывуць перасяленцы з раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Выкіды шкодных рэчываў у атмасфэру абвостраць хранічныя захворваньні.

Пра гэтыя аргумэнты супраціву Тацьцяна Рысівец паведамляла ў пракуратуру Беларусі, у Міністэрства аховы прыроды і навакольнага асяродзьдзя. Асабіста пісала прэзыдэнту Лукашэнку.

Сёлета ў ліпені 26 жыхароў з Дружнага далі згоду на ўключэньне іх у ініцыятыўную групу вылучэнкі ў дэпутаты Нацыянальнага сходу Тацьцяны Рысівец. 23 ліпеня яна перадала гэты сьпіс на рэгістрацыю ў акруговую камісію Пухавіцкай выбарчай акругі №73. Пільныя сябры гэтай камісіі –чыноўнікі райвыканкаму і пасялковага савету пачалі апытваць прыхільнікаў Тацьцяны, некаторых папярэдзілі, што яны зазнаюць  праблемы на працы. Урэшце, тры спадарыні – А.,М. і П. напісалі заявы, што іх прозьвішчы ўнесьлі ў сьпіс ініцыятыўнай групы памылкова.

У мінулую пятніцу Тацьцяну Рысівец запрасілі на паседжаньне камісіі.

– На мяне пасыпаліся крыкі і пагрозы, – кажа жанчына, – абвінавацілі ў фальсыфікацыі. Мае пярэчаньні, што Выбарчы кодэкс дазваляе мець групу толькі з 10 чалавек, а ў маёй групе застаюцца яшчэ 23 чалавекі, камісія не ўспрымала. Рашэньне агарошыла: яны прагаласавалі не рэгістраваць маю ініцыятыўную групу!

Гутару з паплечнікам Тацьцяны Рысівец, сябрам яе ініцыятыўнай групы Сяргеем Абразоўскім. Ён таксама абураецца несправядлівасьцю камісіі, але пераконвае, што прэтэндэнтка ў кандыдаты асабіста вінаватая ў памылцы.

– Яна ўключыла ў ініцыятыўную групу сваіх сябровак. А тыя, як высьветлілася, не гатовыя несьці адказнасьць. Цяпер зьвяртаемся ў Цэнтральную выбарчую камісію, аспрэчваем рашэньне камісіі.

Паседжаньне ЦВК па разгляду скаргаў з месцаў прызначанае на 31 ліпеня. Па дадзеных Палітрады АДС, некаторыя вылучэнцы спадзяюцца на станоўчае для іх рашэньне.

Акрамя Тацяны Рысевец, адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў атрымалі дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Вячаслаў Герасіменка , Аляксандар Скрабец —брат вядомага палітыка Сяргея Скрабца, кіраўнік Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Вінаградаў , Пётар Кузьняцоў са стваранай Партыі свабоды і прагрэсу. Яму адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў Цэнтральнай выбарчай акрузе Гомеля.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international