viasna on patreon

Гомель: Пётр Кузняцоў збіраецца абскардзіць рашэнне ЦВК у Вярхоўным судзе

2008 2008-08-01T10:02:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скарга Пятра Кузняцова, які двойчы атрымаў адмову ў рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы камісіяй Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №33, засталася нездаволенай ЦВК РБ 31 ліпеня.

- Да разгляду маёй скаргі ЦВК падыйшла фармальна. Больш 50 чалавек ініцыявалі маё вылучэнне. Згодна з Выбарчым кодэксам, подпісы паловы з іх павінны былі стаяць пад адпаведным дакументам. І іх сапраўды не было: аб тым, што мы не зарэгістраваныя, стала вядома 28-га, у апошні дзень падачы скарг. Хоць 25-га, пасля паседжання акруговай камісіі, нам было сказана, што зарэгістраваныя групы ўсіх, хто падаў заявы. Мы проста фізічна не маглі сабраць гэтыя подпісы. Фармальна ЦВК мае рацыю, але яна не ўлічыла акалічнасці, а магла накіраваць скаргу на дадатковы разгляд. Я планую абскардзіць гэтае рашэнне ў Вярхоўным судзе.

Вынікам рашэння ЦВК стала тое, што Пётр Кузняцоў не зможа ўдзельнічаць у выбарах-2008. Як член аргкамітэта па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу, ён не можа вылучацца ад гэтага палітычнага суб'екта. Нагадаем, акруговая камісія другі раз адмовіла ў рэгістрацыі гэтай ініцыятыўнай групе, спасылаючыся на заявы двух яе членаў аб тым, што яны адмаўляюцца ўваходзіць у яе склад.

У Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №33 зарэгістраваныя 3 ініцыятыўныя групы: Пятра Барысава (член АГП, не ўзгоднены з АДС прэтэндэнт), Зміцера Гусакова (БСДП) і Аляксандра Шаўко (цяперашні дэпутат).

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства