Гомель: Члены ініцыятыўнай групы Васіля Палякова дапытаныя па справе менскага выбуху

2008 2008-08-01T09:55:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 і 31 ліпеня ў Савецкі РАУС былі выкліканыя члены ініцыятыўнай групы Васіля Палякова, прэтэдэнта ў кандыдаты па 34-ай выбарчай акрузе. Наталлі Шчукінай і Таццяне Церашковай дахаты тэлефанаваў супрацоўнік міліцыі. Ён, не прадставіўшыся, паведаміў, што жанчынам неабходна з'явіцца ў Савецкі РАУС. Па якім пытанні, не растлумачыў.

На сустрэчы старэйшы оперупаўнаважаны Ягор Маслюкоў пытаўся, дзе знаходзіўся "суразмоўца" у ноч з 3 на 4 ліпеня, хто гэта можа пацвердзіць. Пасля прапанаваў здаць аналіз сліны і адбіткі пальцаў. Па выніках гутаркі пратакол не афармляўся.

Нагадаем, што 22 ліпеня з такой жа нагоды ў гэты ж РАУС быў выкліканы Сяргей Сергіенка, прэтэндэнт у кандыдаты па 35-ай выбарчай акрузе. Яго выклікалі, як і прадугледжвае закон, па позве. Тады таксама была праведзеная працэдура дактыласкапіі і не быў складзены пратакол апытання. Свае тлумачэнні ў міліцыі таксама давалі К. Жукоўскі (плануе балатавацца па 38-ай акрузе), на гутарку запрашалі двух членаў ягонай  ініцыятыўнай групы - З. Трыфанава і М. Тульжанкову.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international