Хойнікі: Збор подпісаў праходзіць з парушэннямі выбарчага заканадаўства

2008 2008-08-01T09:52:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

31 ліпеня сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Леанід Судаленка накіраваў заяву старшыні Хойніцкай акруговай выбарчай камісіі (Гомельская вобласць). У заяве Л. Судаленка просіць правесці праверку «па фактах грубага парушэння выбарчага заканадаўства» з боку тых, хто збірае подпісы за вылучэнне дарадцы старшыні абласнога выканкама Г. Дашкевіча кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

«Падчас збору подпісаў выбаршчыкаў у падтымку маёй кандыдатуры ў г. Хойнікі мне і членам маёй ініцыятыўнай групы выбаршчыкі паведамляюць аб масавым парушэнні выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь з боку іншых зарэгістраваных па Хойніцкай выбарчай акрузе № 47 ініцыятыўных груп» – гаворыцца ў заяве Л. Судаленкі.

«Іншыя групы» збіраюць подпісы за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты Георгія Дашкевіча і Алега Казлова. Мясцовыя прадстаўнікі дэмакратычных сіл лічаць, што майстар хойніцкага вузла сувязі А. Казлоў – “штучны” вылучэнец: уладам ён патрэбны, каб стварыць бачнасць “спаборніцтва” за дэпутацкае месца. Па іх жа меркаванні, асноўным праўладным прэтэндэнтам з’яўляецца Г. Дашкевіч, дарадца старшыні выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці (дарэчы, старшынём Хойніцкай акруговай выбарчай камісіі з’яўляецца Віктар Васькевіч, начальнік упраўлення па працы і занятасці насельніцтва выканаўчага камітэта Хойніцкага раёна).

«У прыватнасці, практычна кожны трэці з адной тысячы выбаршчыкаў, якія падпісаліся ў маю падтрымку, заявілі, што яны ўжо падпісаліся за вылучэнне іншых кандыдатаў у дэпутаты ў акрузе, прычым падпісваліся проста на працоўных месцах у працоўны час. Пры гэтым невядомыя мне грамадзяне, якія збіралі подпісы, ўводзяць выбаршчыкаў акругі ў зман, гаворачы, што падпісацца ў падтрымку іншых кандыдатур выбаршчыкі ўжо не маюць права» – адзначае Л. Судаленка ў заяве.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international