Баранавічы: Дзяржаўныя СМІ пачалі датэрміновую агітацыю за дэпутата Ваньковіча

2008 2008-08-01T09:49:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошнім часам у дзяржаўных баранавіцкіх СМІ амаль у кожным нумары з’яўляюцца артыкулы пра дзейнасць дэпутата Палаты прадстаўнікоў Анатоля Ваньковіча, які збіраецца балатавацца на гэтую пасаду другі раз, нягледзячы на тое, Выбарчы кодэкс дазваляе агітацыю толькі пасля рэгістрацыі кандыдатаў.

Так, карэспандэнт газеты “Наш край” Мікалай Худэнка ў № 87 ад 26 ліпеня ў артыкуле “Мы сделали всё, что могли, и даже немного больше…” і ў № 89 ад 31 ліпеня ў артыкуле “Когда авторитет работает на пользу” прыкладае ўсе магчымыя намаганні, каб асвятліць з найлепшага боку дасягненні дэпутата Ваньковіча, асабліва падчас прыёму ім наведвальнікаў: “... И удивительное дело, многие из проблем, которые ещё несколько минут назад казались гражданам крепкими орешками, щелкались депутатом Ваньковичем легко и просто. Почему? Чтобы это понять, нужно просто обладать его качествами: любить людей, помогать им всем, что в его силах”.

Гэтыя “оды” адназначна з’яўляюца датэрміновай агітацыяй за прэтэндэнта ў кандыдаты.

Нагадаем, што збор подпісаў за Анатоля Ваньковіча праходзіць пад кіраўніцтвам гарвыканкама. Па загаду ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарвыканкама 22-23.07.2008 г. у школы горада Баранавічы была накіравана тэлефанаграма з прапановай накіраваць па пяць чалавек ад кожнай школы з мэтай збору подпісаў за яго. Гэты працэс адбываецца пад непасрэдным кантролем загадчыка аддзела арганізацыйна-кадравай работы Баранавіцкага гарвыканкама Алега Аляксандравіча Савося.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international