Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


«Вольны горад» дапыталі наконт выбуху ў Мінску

29.07.2008. Тэгі: журналісты, незалежныя выданьні, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

Журналістаў недзяржаўнай маланакладнай крычаўскай газеты «Вольны горад» (Магілёўская вобл.) супрацоўнікі міліцыі апыталі з нагоды выбуху 4 ліпеня ў Мінску.

Як паведаміў у гутарцы з прэс-службай БАЖ рэдактар «Вольнага горада» Сяргей Няроўны, на мінулым тыдні міліцыянты наведаліся ў прыватнае жыллё да яго, а таксама да заснавальніка газеты Уладзіміра Кудраўцава і супрацоўніка рэдакцыі Мікалая Гердзія.

«Каля 18.00 22 ліпеня да мяне дахаты прыйшоў супрацоўнік Крычаўскага РАУС Дзмітрый Сідарэнка і курсант, які не прадставіўся. Абодва ў цывільнай вопратцы. Цікавіліся, дзе я быў 4 ліпеня, і хто можа пацвердзіць мае словы. Таксама пыталіся, хто, на маю думку, мог арганізаваць выбух, і адкуль я даведаўся пра здарэнне. Гэтыя пытанні я палічыў некарэктнымі і адмовіўся на іх адказваць», — распавёў сп. Няроўны.

Размова вялася без складання пратаколу.

Па словах С. Няроўнага, Уладзіміра Кудраўцава адвялі для гутаркі ў міліцэйскую машыну. Задавалі пытанні наконт захавання зброі, судзімасцяў і г.д. У канцы размовы яму прапанавалі падпісаць дакумент, што ён азнаёмлены з занатаваным.

Паколькі Мікалая Гердзія падчас візіту міліцыянтаў не аказалася дома, на пытанні мусіла адказваць яго суседка. Міліцыю цікавіла, як паводзіць сябе сп. Гердзій у сям’і, ці не скандаліць.

Сяргей Няроўны расцэньвае такія паводзіны мясцовай міліцыі як спробу псіхалагічнага ціску.

«Гэта здарылася на наступны дзень пасля таго, як я накіраваў заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні мяне кандыдатам у дэпутаты. Гердзій і Кудраўцаў уваходзяць у маю ініцыятыўную групу», — кажа С. Няроўны.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования