Кампутары і аргтэхніку "Згодзе" дагэтуль не вярнулі

2005 2005-04-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода
8 красавіка выйшаў чарговы нумар “Згоды”. Але, як сказаў галоўны рэдактар і выдавец газэты Аляксей Кароль, гэта сталася магчымым толькі дзякуючы журналісцкай салідарнасьці, бо кампутары і аргтэхніку дагэтуль не вярнулі.

Нагадаем, 24 сакавіка ў рэдакцыі зьявіліся супрацоўнікі праваахоўных органаў і бяз санкцыі пракурора, без складаньня пратаколу канфіскавалі кампутары і аргтэхніку, нават тую, якую газэце давала ў арэнду амэрыканская амбасада. Міліцыянты патлумачылі, што быццам бы нехта невядомы патэлефанаваў і паведаміў, што у рэдакцыі друкавалі ўлёткі, якія падрываюць аўтарытэт дзяржаўнай улады. І вось ужо больш за два тыдні штодня Аляксей Кароль вядзе перамовы з міліцыяй Партызанскага раёну і пракуратурай.

(Кароль: ) "Ніякіх дакладных адказаў я не атрымаў. Нейкія намёкі, што нешта яны яшчэ шукаюць. Што і як – я ня ведаю. Таму абвінавачваньне, якое вылучалася раней, па якім яны канфіскавалі тэхніку, ня можа быць пацьверджана. Ніякіх улётак мы не выпускалі. Двойчы зьвязваўся з пракуратурай, заява ляжыць, яны па ёй яшчэ працуюць. Але адказу па ёй яшчэ няма. Вусна яны кажуць, што сапраўды ёсьць парушэньне, што не было санкцыі пракурора, што павінен быць выдадзены мне дакумэнт, які б сьцьвярджаў, што кампутары забраныя, арыштаваныя, ці як гэта тлумачыць, я ня ведаю. Тым ня менш, пакуль што тэхніка там".

Пракуратурай парушаны 10-дзённы тэрмін адказу на скаргу: прайшло ўжо 18 дзён. Сёньня спадар Кароль зноў зьбіраецца ў пракуратуру за адказам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international