Сяргея Мальчыка дапыталі ў КДБ

2008 2008-07-30T14:55:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Больш за гадзіну правёў на допыце ва ўпраўленні КДБ па Гродзенскай вобласці кіраўнік абласной суполкі партыі БНФ Сяргей Мальчык. Перадусім службоўцаў цікавіла дзе быў апазыцыянер падчас мінскага выбуху.

Апошнімі днямі гродзенскіх апазыцыянэраў  накрыла сапраўдная хваля перследу з боку супрацоўнікаў КДБ. Чарговай ахвярай стаў Сяргей Мальчык, якога сёння дапыталі наконт дачынення да мінскага выбуху. На думку  апазыцыйнага актывіста, захады супрацоўнікаў спецслужбаў носяць мэтанакіраваны характар і абумоўленыя ў першую чаргу надыходзячымі парламенцкімі выбарамі і жаданнем прыцішыць актыўнасць апазыцыйных арганізацый.
Сяргей Мальчык за свае палітычныя погляды  не аднойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці ў выглядзе тэрмінаў зняволення і штрафаў у буйных памерах. Некалькі разоў яго дапытвалі супрацоўнікі кдб наконт актыўнай апазыцыйнай дзейнасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international