Смаргонь: Працягваюцца спробы дыскрэдытацыі прэтэндэнта ў кандыдаты Ірыны Вештард

2008 2008-07-31T10:33:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/padrobka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 ліпеня ў Смаргоні зьявіліся ілжывыя ўлёткі ад імя кіраўніка ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты Ірыны Вештард – праваабаронцы Аляксандра Дзергачова. Ва ўлётцы гаворыцца: “Моей коллеге поправозащитной деятельности Ирине Вешторд требуется материальная помощь. Ирина Вешторд из-за отсутствия достойных должностей не работает уже 12 лет. Ее деятельность в составе оппозиционной партии А. Козюлина не дает желательных доходов. А Ирине необходимо вести избирательную компанию и стать депутатом, чтобы защищать ваши права. Обращаюсь ко всем гражданам, которым небезразлична судьба страны, сдать в поддержку Ирины Вешторд по 10 тыс. руб. Обращайтесь ко мне по телефону (номер)».

Гэтая ўлётка стала рэакцыяй на зварот А. Дзергачова да смаргонцаў пра маральную падтрымку Ірыны Вештард, на якую аказваецца небывалы ціск з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. У сваім звароце праваабаронца ўказаў: “ціск аказваецца фактычна крымінальнымі метадамі… Каму выгодныя садысцкія метады барацьбы з Ірынай Вештард, якая бескампрамісна адстойвае інтарэсы людзей? Лічу, што дзеянні злачынцаў зьяўляюцца палітычна матываванымі. Міліцыя пакуль бездапаможная, хаця па кожным такім факце праінфармаваная. Тых грамадзянаў, якія валодаюць інфармацыяй пра злачынцаў, прашу паведамляць мне патэлефоне (нумар) ці па тэлефоне 102. Праваабаронца А. Дзергачоў”.  

Нагадаем, што з часу рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, на Ірыну Вештард абрынуўся цэлы шквал правакацый і злачынных дзеянняў. Ёй пашкодзілі дзверы - расфарбавалі чорнай фарбай і сапсавалі замок, уначы разбілі шыбу камнем, а нумар мабільнага тэлефона змясьцілі на інтэрнэт-старонцы ў раздзеле “інтым”. Затым па Смаргоні невядомымі былі распаўсюджаны ўлёткі, у якіх ад імя праваабаронцы і грамадскай актывісткі Ірыны Вештард заклікалася ахвяраваць на яе перадвыбарчую дзейнасць па 5 тысяч беларускіх рублёў.

На фота: фальшывая ўлётка з з ілжывай інфармацыяй 

Праваабаронцы за свабодныя выбары

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international