viasna on patreon

Подпісы за афіцыйных вылучэнцаў зьбіраюць на працы

2008 2008-07-31T08:07:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Рэчыцкай і Хойніцкай выбарчых акругах вядзецца збор подпісаў як за дэмакратычных, так і за “афіцыйных” прэтэндэнтаў, якія жадаюць стаць кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. За першых подпісы выбаршчыкаў зьбіраюць па месцы жыхарства. За другіх – і на працоўных месцах.

 

“У Рэчыцкай акрузе зарэгістраваная ініцыятыўная група грамадзянаў па вылучэньні кандыдатам у дэпутаты Валерыя Пуціцкага. Цяпер ён беспрацоўны: раней працаваў на чыгунцы, але некалькі месяцаў таму з ім не працягнулі кантракт. В. Пуціцкі – старшыня Рады Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, жыве ў Рэчыцы. У яго ініцыятыўную групу ўваходзіць 30 чалавек. Ёсць у акрузе і “афіцыйныя” вылучэнцы, подпісы за іх зьбіраюць на працоўных месцах” – распавяла Алена Агафонава, сябра Партыі БНФ з Рэчыцы.

 

У суседняй, Хойніцкай, выбарчай акрузе зарэгістраваная ініцыятыўная група з 32 грамадзян, якія збіраюць подпісы за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Леаніда Судаленкі. Ён працуе прававым інспектарам прафесійнага саюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці па Гомельскай вобласьці. З’яўляецца сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі, жыве ў Гомелі. Распавядае Л. Судаленка:

“Прыблізна кожны трэці выбаршчык гаворыць, што ўжо падпісваліся на працы, і там сказалі, каб болей ні за каго не падпісваліся. У нашай акрузе збіраюць подпісы за вылучэньне яшчэ двух кандыдатаў. Першы з іх – Георгі Дашкевіч, саветнік старшыні выканаўчага камітэта Гомельскай вобласьці, да выхаду на пенсію ён быў першым намесьнікам старшыні абласного выканкама. Другі – Алег Казлоў, супрацоўнік хойніцкага вузла сувязі. Нам часта гавораць, што адзін і той жа чалавек браў у людзей подпісы на працы за абодвух гэтых вылучэнцаў.”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства