Мінскі гарвыканкам вынес другое пісьмовае папярэджаньне царкве “Новае жыцьцё” Аб’яднаньня абшчын хрысьціян поўнага Евангельля ў Рэспубліцы Беларусь

2005 2005-04-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Папярэджаньне вынесенае 30 сакавіка, але вядома пра гэта Радзе абшчыны стала толькі 6 красавіка з афіцыйнага ліста, дасланага з гарвыканкаму.

У лісьце сказана, што 30 сакавіка ў Мінскі гарвыканкам паступіла копія пастановы суда Маскоўскага раёну ад 22 сакавіка пра адміністратыўнае правапарушэньне, прадугледжанае ч. 1 арт. 167 КаАП Рэспублікі Беларусь, у адносінах пастара царквы Вячаслава Ганчарэнкі. За парушэньне устаноўленага парадку арганізацыі і правядзеньня рэлігійных мерапрыемстваў 23 студзеня і 20 лютага гэтага года суд аштрафаваў В.Ганчарэнку на 720 тыс. рублёў. "У сувязі з гэтым і на падставе арт. 37 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях" Мінскі гарвыканкам, як рэгіструючы орган, выносіць рэлігійнай абшчыне “папярэджаньне” – адзначана ў лісьце. Прадстаўнік абшчыны Васіль Юрэвіч упэўнены, што чарговае “папярэджаньне” улады вынеслі з мэтай “запалохваньня вернікаў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international