7 красавіка Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Таварыства беларускай мовы (ТБМ) на папярэджаньне Міністэрства юстыцыі.

2005 2005-04-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Два дні аказалася дастаткова судзьдзі Вярхоўнага суду Галіне Жукоўскай, каб прызнаць неабгрунтаванай скаргу Таварыства беларускай мовы на папярэджаньне Міністэрства юстыцыі. Нагадаю, у лютым Мінюст папярэдзіў Таварыства беларускай мовы, палічыўшы парушэньнем Жыльлёвага кодэксу рэгістрацыю трох суполак арганізацыі ў прыватным сэктары.

ТБМ з папярэджаньнем было ня згодна, паколькі праводзіла рэгістрацыю сваіх суполак на кватэрах іх сябраў на падставе пісьмовай згоды былога міністра юстыцыі Юрыя Варанцова. У судзе зачыталі гэты дакумэнт, датаваны 2000 годам. Ён дазваляў адпаведным дзяржаўным органам рэгістраваць на кватэрах структуры грамадзкіх арганізацыяў і партыяў. Што да патрабаваньняў Жыльлёвага кодэксу не выкарыстоўваць жытло не па прызначэньні, гэта экс-міністар у сваім лісьце абышоў, спаслаўшыся на пэўныя выключэньні.

Аднак ня толькі былое кіраўніцтва Мінюсту лагодна ставілася да такога парадку рэгістрацыі суполак. Прадстаўнікі ТБМ агалосілі ў судзе ліст, падпісаны дзейным міністрам Віктарам Галаванавым у траўні мінулага году. Гэты ліст, адрасаваны некаторым палітычным партыям, прызнаваў рэгістрацыю іх суполак па прыватных кватэрах. Мінула менш за год, і тое, што было дазволена, цяпер немагчыма. Чаму адбыўся такі паварот, гаворыць старшыня ТБМ Алег Трусаў: “Адбыўся ўсім нам вядомы рэфэрэндум, і пасьля гэтага вырашылі ліквідаваць грамадзкія арганізацыі і структуры. Знайшлі зачэпку. Спачатку ім дазволілі на кватэрах зарэгістравацца, потым напісалі, што сыходзьце з кватэраў. Калі грамадзкія арганізацыі хочуць знайсьці нейкі адрас, ім не даюць, пра што мы ў судзе сьведчылі, і такім чынам справа ідзе да ліквідацыі ўсяго трэцяга сэктару. Тое, што адбылося, паказвае сытуацыю, у якой апынулася наша дзяржава пасьля кастрычніцкага рэфэрэндуму”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international