Гомель: Подпісы за дзеючага дэпутата зьбіраюць з парушэньнямі

2008 2008-07-29T13:17:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З парушэньнямі заканадаўства РБ зьбіраюцца подпісы за вылучэньне кандыдата у дэпутаты па Гомельскай-Савецкай акрузе №34 Ларысы Кузняцовай. Сябры ініцыятыўнай групы Ларысы Кузняцовай, дзеючага дэпутата па гэтай акрузе, выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс і дэзінфармуюць выбаршчыкаў. Аб гэтым стала вядома назіральніку па гэтай акрузе Андрэю Толчыну. 

- Супрацоўнік дзіцячай дашкольнай установы, якая разьмешчаная на тэрыторыі гэтай акругі, звярнуўся да мяне, - тлумачыць Андрэй Толчын. - Ён распавёў, што да іх у дзіцячы сад прыйшоў зборшчык подпісаў за Кузняцову. Цікава, што зборшчык адначасова з'яўляецца працаўніком адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомелю. Зборшчык папытаў паставіць подпіс за Кузняцову - чалавек адмовіўся. Тады загадчыца гэтым дзіцячым садам настойліва "параіла" падпісацца, інакш будуць "складанасьці" на працы. Супрацоўнік дзіцячага саду пажадаў застацца ананімным. 

Таксама вядомы выпадак, калі зборшчык подпісаў за Кузняцову дэзінфармаваў выбаршчыка. 

- Мне сказалі, што я ня маю права падпісвацца за іньшых кандыдатаў, што я ўжо выкарыстаў сваё права вылучыць кандыдата, падпісаўшыся за Кузняцову, - кажа выбаршчык, які пражывае ў Савецкім раёне, па вул. Праспект Кастрычніка. Выбаршчык дадаў, што Ларыса Кузняцова была прадстаўленая як настаўніца, а не як службовец або дзеючы дэпутат. Гэта часткова адпавядае ісьціне: у 1982 г. яна атрымала дыплом "гісторыка", працавала настаўнікам, а пасля дырэктарам двух школаў. А таксама намесьнікам главы адміністрацыі Савецкага раёна, начальнікам аддзела адукацыі Гомельскага гарвыканкама. 

Адзначым, што яшчэ да рэгістрацыі Ларысы Кузняцовай як кандыдата ў дэпутаты ў гарадской прэсе з'явіўся артыкул, падобны на матэрыял перадвыбарнай агітацыі. Так, у газеце "Гомельскія Ведамасьці" (№ 83 за 26 ліпеня), заснавальнікам якой з'яўляецца Гомельскі гарадскі выканкам і гарадскі Савет дэпутатаў, надрукаваны артыкул "Паміж Гомелем і Менскам". Гэтае інтэрв'ю з Ларысай Кузняцовай, якое займае ўсю паласу А3. Вялікая частка інтэрв'ю прысьвечаная яе біяграфіі, прафесійным дасягненьням, дэпутацкай працы ў Парламенце, яе законатворчым дасягненьням і планам на будучыню.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international